Полацкі Сафійскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Манастыр базылянаў (Полацак)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Полацкі Сафійскі манастыр
Полацкі Сафійскі манастыр, 1889—91 гг.
Полацкі Сафійскі манастыр, 1889—91 гг.
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′10.2″ пн. ш. 28°45′28.4″ у. д. / 55.486167° пн. ш. 28.757889° у. д. / 55.486167; 28.757889Каардынаты: 55°29′10.2″ пн. ш. 28°45′28.4″ у. д. / 55.486167° пн. ш. 28.757889° у. д. / 55.486167; 28.757889
Полацкі Сафійскі манастыр на мапе Беларусі
Полацкі Сафійскі манастыр
Полацкі Сафійскі манастыр
Полацкі Сафійскі манастыр

Полацкі Сафійскі манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзьвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятой Соф'і. У пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі манастырскія карпусы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Сьвятой Соф’і з XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Гляўбіц збудаваў манумэнтальны манастырскі корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Пазьней будынкі манастыра занядбалі і ў пачатку XX ст. (да 1912 году) расейскія ўлады зьнішчылі помнік.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Варонін В. Полацкія манастыры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 456.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]