Малешаў
| Малешаў, трансьліт. Maliešaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жыткавіцкі |
| Сельсавет | Верасьніцкі |
| Першыя згадкі | 1471 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 129 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°05′14″ пн. ш. 27°32′25″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 495 чал. (2018)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2353 |
| Паштовы індэкс | 247987 |
| СААТА | 3216808031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Малешаў на мапе Беларусі ± Малешаў | |
Ма́лешаў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), за 3 км на паўночны ўсход ад Вялікага Малешава (Столінскі раён), за 8 км на захад ад Верасьніцы, за 13 км на ўсход ад Альшанаў. Малешаў уваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Так склалася, што вёска мае некалькі назваў: Ма́лешаў[2][3], Малы́ Ма́лешаў[2][4], Ма́лішаў[2], Ме́лешаў[2], Ме́лішаў[2], Ма́лешава[2], Ма́лішава[2]). Найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца Малешаў і Малы Малешаў. У 2005 годзе афіцыйна вёска Малішаў была перайменаваная ў Малешаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1471 году.
Да 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну, у 1962 годзе ўвайшла ў склад Жыткавіцкага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аддзяленьне РУП «Белпошта».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іаана-Багаслоўская царква
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы: Беларуская, Беларускі завулак, Брадок, Кастрычніцкая, Новая, Савецкая, Садовая, Саломы, Сялянская, Цэнтральная вуліца.
Агурковая краіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Сацыяльна-дэмаграфічная карта Верасьніцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 501
- ↑ Списки населённых мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г. - 1857. - 803 л. - (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). (pdf) С. 465.
- ↑ Перапіс 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 501
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Малешаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў