Малітва перад сном

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Малітва перад сном — хрысьціянская малітва з шэрагу малітваў побытавага ўжываньня.

Сучасны тэкст малітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілы Божа, дзякую табе за пражыты дзень,

і пашлі мне шчасьлівую ноч.

Дай мне спакойны й бестурботны сон.

Пашлі мне свайго Анёла Апякуна,

які сьцеражэ ад усякага зла.

Даруй мне сёньняшнія мае грахі й правіны словам,

справаю ці думкаю зробленыя,

Ты бо Добры й Літасьцівы.

Табе хай будзе вечная слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. Амэн.

Нюансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкст зыходніка[1][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілы Божа, дзякую табе за пражыты дзень, і пашлі мне шчасьлівую ноч. Дай мне спакойны і бястурботны сон. Пашлі мне свайго Ангела Апякуна, які сьцеражэ ад усякага зла. Даруй мне сёньняшнія мае грахі і правіны словам, дзелам ці думкаю зробленыя, Ты бо Добры і Літасьцівы. Табе хай будзе вечная слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу. Амін.

Сэнсовыя зьмены[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бястурботны было заменена на бестурботны, бо першы склад перад націскам на о.
  • Ангела было заменена на анёла, але то словы ўзаемазамяняемыя.
  • Дзелам было заменена на справаю, але то словы ўзаемазамяняемыя.
  • Амін было заменена на амэн па правілах клясычнага правапісу.

Пасьля галоснай злучнік і варта замяніць на й, каб пазьбегнуць расплываньня галосных гукаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Леў Гарошка. Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў. — С. 42-43