Маліньнікі (Падляскае ваяводзтва)
Выгляд
(Перанакіравана з «Маліньнікі (Польшча)»)
| Маліньнікі польск. Malinniki, бел. Маліннікі[a] | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Орля |
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°39′43″ пн. ш. 23°17′09″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 280 чал. (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-106 |
| Маліньнікі на мапе Польшчы Маліньнікі | |
Малі́ньнікі (па-польску: Malinniki, дадатковая афіцыйная назва па-беларуску: Маліннікі, па-падляску: Malínnyki) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія выкарыстоўваюць падляскі дыялект[1].
Вёска прыналежыць да праваслаўнага прыходу ў Падбельлі. На мясцовых могілках пабудаваная была ў 1996 г. царква ў гонар сьв. Гаўрыіла Беластоцкага.
У Маліньніках дзейнічае беларускі фальклёрны калектыў «Малінкі» пад кіраўніцтвам Веры Нічыпарук[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Песьні ў Маліньніках заўжды сьпяваліся Падарожжы Свабоды. Радыё Свабода. Праверана 24 лютага 2014 г.
- ↑ Інфармацыя пра Малінкі з Маліньнікаў (пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Маліньнікі (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||
| |||||||||||||