Малеч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мальча»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малеч
трансьліт. Malieč
Царква Сьвятога Сімяона
Царква Сьвятога Сімяона
BIA Malecz COA.png
Герб Малечу


Магдэбурскае права: 6 чэрвеня 1645
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Малецкі
Насельніцтва: 1754 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225245
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′6″ пн. ш. 24°42′25″ у. д. / 52.485° пн. ш. 24.70694° у. д. / 52.485; 24.70694Каардынаты: 52°29′6″ пн. ш. 24°42′25″ у. д. / 52.485° пн. ш. 24.70694° у. д. / 52.485; 24.70694
Малеч на мапе Беларусі ±
Малеч
Малеч
Малеч
Малеч
Малеч
Малеч
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ма́леч[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўца і Чарняўкі. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1754 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Паўлавічы.

Малеч — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Малеч» утварыўся ад асновы «мал» і мае зьвязак з словам малеча[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Малеч як дзяржаўнае сяло (39 валок зямлі) у Блудзенскай воласьці Кобрынскай эканоміі датуецца 1563 годам, калі тут заснавалі царкву[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

6 чэрвеня 1645 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Малечу Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі паясная выява сьвятога Пётры з ключамі ў руцэ»[4]. У 1668 годзе паселішча страціла мескія правы на самавольны загад уладальніцы Блудаўскага староства Ізабэлы Хадкевічавай. Дэлегатаў местачкоўцаў да караля і вялікага князя са скаргай і прашэньнем узнавіць правы на самакіраваньне яна загадала схапіць і аддаць у рукі катаў. Толькі адмысловы загад караля вярнуў ім волю.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква-мураўёўка, 1939 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Малеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. Паселішча захавала статус мястэчка

На 1886 год у Малечы быў 71 двор, дзейнічалі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, сукнавальня і 16 крамаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малеч абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Малеч апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Малеч увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 444 двары, на 1997 год — 805 двароў.

У 2000-я гады Малеч атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 382 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 120, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 261[6]; 1878 год — 1189 чал., у тым ліку 660 юдэяў[7]; 1886 год — 1428 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 430 чал.[8]; 1972 год — 1656 чал.; 1997 год — 2445 чал.[9]; 1999 год — 2154 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1754 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Малечы працуюць сярэдняя і музычная школы, санаторная школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынак[10].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Парк (канец XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Сімеона (1873; мураўёўка)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца
  • Сядзіба Завадзкіх (канец XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 97.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 221.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 265.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  7. ^ Krzywicki L. Malecz // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 8.
  8. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  9. ^ ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 59.
  10. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 36.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Малечсховішча мультымэдыйных матэрыялаў