Малое Сітна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малое Сітна
трансьліт. Maloje Sitna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Маласітнянскі
Вышыня: 155 м н. у. м.
Насельніцтва: 299 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211652
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°41′39″ пн. ш. 29°21′23″ у. д. / 55.69417° пн. ш. 29.35639° у. д. / 55.69417; 29.35639Каардынаты: 55°41′39″ пн. ш. 29°21′23″ у. д. / 55.69417° пн. ш. 29.35639° у. д. / 55.69417; 29.35639
Малое Сітна на мапе Беларусі ±
Малое Сітна
Малое Сітна
Малое Сітна
Малое Сітна
Малое Сітна
Малое Сітна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мало́е Сі́тна[1]вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 9 км на паўночны захад ад Засітніцы, ля вытоку Палаты з возера Ізмок. Малое Сітна ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Маласітнянскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Малое Сітна праходзіў гасьцінец з Полацку на Невель, і далей да Пскова ды Ноўгараду Вялікага.

У 1563-м, на пачатку Інфлянцкай вайны, стратэгічнае становішча Сітна ацаніў Іван Жахлівы — і пабудаваў на насыпаным узгор’і ля вытокаў Палаты, якраз насупраць вёскі, драўляную фартэцу. У 1566 годзе вялікалітоўскі ваявода Біруля фартэцу спаліў. Маскавіты ізноў адбудавалі ўмацаваньне, але пасьля вяртаньня Полацку ў 1579 годзе Сьцяпан Батура штурмам узяў Сітна і зьнішчыў стралецкую залогу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 299 чалавек
  • 1999 год — 405 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Мікалая

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтай вёсцы на лесанарыхтоўках адбываў пакараньне беларускі палітык Павал Севярынец.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 384

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малое Сітнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў