Перайсьці да зьместу

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Відзы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Відзы
Каардынаты 55°23′46.54″ пн. ш. 26°38′00.51″ у. д. / 55.3962611° пн. ш. 26.633475° у. д. / 55.3962611; 26.633475Каардынаты: 55°23′46.54″ пн. ш. 26°38′00.51″ у. д. / 55.3962611° пн. ш. 26.633475° у. д. / 55.3962611; 26.633475
Канфэсія стараверства[d]
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Лявон Вітан-Дубейкаўскі
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Відзах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Угорскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную стараверскую малельню ў Відзах збудавалі ў 1907—1910 гадох паводле праекту архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне будынак зь 5-граннай апсыдай накрыты 2-схільным дахам. З боку галоўнага фасаду венчык праразаецца 3-яруснай вежай (васьмярык на 2 чацьверыках), завершанай купалам. Над алтарнай часткай — драўляны 8-гранны барабан з купалам. Працяглыя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі броўкамі і падаконнымі нішамі. Цаглянай муроўкай выконваюцца элемэнты дэкору — кутнія лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі, а таксама пасак гарадкоў. Адноўленую па разбурэньні ў Першую сусьветную вайну паўднёвую сьцяну падпіраюць 2 бэтонныя трыкутныя контрфорсы.

У інтэр’еры захоўваецца абраз пачатку XІX стагодзьдзя «Сьвяты Мікола Цудатворца»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 38.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000181