Макс Лянгенган
| Макс Лянгенган | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 21 лютага 1999[1] (27 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | саначнік |
Макс Ля́нгенган (па-нямецку: Max Langenhan; 21 лютага 1999 году) — нямецкі саначнік, чэмпіён сьвету і Алімпійскіх гульняў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў спаборнічаць у Кубку сьвету з сэзону 2018—2019 гадоў. У дэбютнай гонцы заняў 12-ы радок на этапе ў Інсбруку. У фінале сэзону ў Сочы ён у другі раз трапіў у дзясятку найлепшых, заняўшы дзясятае месца, і кваліфікаваўся ў якасьці аднаго з васьмі саначнікаў на трэцюю і апошнюю спрынтарскую гонку сэзону, дзе фінішаваў 12-м.

У сэзоне 2020—2021 гадоў спартовец упершыню ў сваёй кар’еры фінішаваў на подыюме ў адзінках на трасе Альтэнбэргу. У спрынтарскім спуску ў Вінтэрбэргу ён адсьвяткаваў першую ў сваёй кар’еры перамогу на этапе Кубка сьвету[2]. На чэмпіянаце сьвету 2021 году ў Шэнаў-ам-Кёнігсзээ ён ледзь не дасягнуў подыюма, заняўшы чацьвертае месца. У агульным заліку Кубка сьвету ён заняў чацьверты радок. Браў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне, дзе паводле сумы чатырох спускаў заняў 6-е месца ў адзінках. На чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Обэргофе Лянгенган стаў пераможцам у каманднай эстафэце, срэбны мэдаль у індывідуальнай гонцы і бронзу ў спрынце. Сэзон Кубка сьвету 2023—2024 гадоў саначнік пачаў з чатырох перамог у адзінках.
На чэмпіянаце сьвету 2024 году стаў пераможцам у адзінках і эстафэце. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Канадзе спартовец у новай дысцыпліне, якой быў адзінкавы мікст, у пары зь Юліяй Таўбіц узяў залаты мэдаль. Празь дзень у адзіночным спуску ў мужчынаў і ў эстафэце стаў пераможцам, заваяваў пяты і шосты залаты мэдаль чэмпіянатаў сьвету ў кар’еры. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году ўзяў залатыя мэдалі ў адзіночным і камандным спусках.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.bsd-portal.de/sport/rennrodeln/athleten/#421
- ↑ Sensationell — Langenhan holt ersten Weltcupsieg!. Thüringer Allgemeine (21.12.2020).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIL