Перайсьці да зьместу

Максіміляна Пэрэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Максі Пэрэйра»)
Максіміляна Пэрэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1984(1984-06-08)[1][2] (41 год)
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007 Дэфэнсор Спортынг[d] 125 (25)
2007—2015 Бэнфіка 212 (13)
2015—2019 Порту 89 (3)
2021 Пэньяроль 20 (1)
2022—2023 Рывэр Плэйт Мантэвідэо[d] 46 (1)
Зборныя
2005—2018 Уругвай 125 (3)

Вікторыё Максіміляна «Максі» Пэрэйра Паэс (па-гішпанску: Victorio Maximiliano «Maxi» Pereira Páez; нар. 8 чэрвеня 1984 году, Мантэвідэо, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, правы абаронца й паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Уругваю.

Пачаў прафэсійную кар’еру ў 18-гадовым узросьце ў складзе клюбу «Дэфэнсор Спортынг». Разам з Альвара Гансалесам складаў касьцяк той каманды некалькіх сэзонаў, які распаўся па заканчэньні сэзону 2006—2007 гадоў, калі Гансалес быў прададзены ў «Бока Хуніёрс», а Пэрэйра пераехаў у Партугалію, дзе стаў выступаць за «Бэнфіку».

У сэзоне 2007—2008 гадоў Пэрэйра ў асноўным выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы, а ў сэзоне 2008—2009 гадоў быў перамешчаны ў абарону, паколькі з каманды ў «Рэал Бэтыс» сышоў Нэлсан Маркуш.

Першы матч за зборную Ўругваю Максі Пэрэйра правёў 26 кастрычніка 2005 году ў сустрэчы супраць зборнай Мэксыкі.

«Бэнфіка»:

«Порту»:

«Пэньяроль»:

Уругвай:

  1. ^ а б в Maxi Pereira // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Victorio Maximiliano Pereira Páez // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]