Перайсьці да зьместу

Максім Шышлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Шышлоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 лютага 1996(1996-02-17)[1] (29 гадоў)
Рост 192 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2020 Нёман Горадня 3 (0)
2017 Мікашэвічы 8 (0)
2018 Белшына 14 (0)
2020 Слонім-2017 23 (0)
2021 Славія Мазыр 5 (0)
2022 Слонім-2017 7 (0)
2022 Ізалятар Багухвала[d]
Зборныя
2017 Беларусь (да 21) 1 (0)

Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1. Юнаком трапіў у склад гарадзенскага «Нёмана». З 2015 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага клюбу, а на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, дзе часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Быў фактычна трэцім брамнікам.

У верасьні 2017 году быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным гульцом. У студзені 2018 году на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасьля Руслана Капанцова, аднак пазьней пачаў займаць месца ў асноўным складзе. У пачатку 2019 году, па вяртаньні з арэнды, зноў стаў трэнавацца зь «Нёманам». У сакавіку 2019 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з гарадзенцамі[4]. Застаўся на сэзон 2019 году ў складзе «Нёмана» ў якасьці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Найвышэйшай лізе — супраць «Гомля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.

У лютым 2020 году быў арандаваны «Слонімам-2017»[5], дзе быў асноўным гульцом. У студзені 2021 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[6]. Быў рэзэрвовым брамнікам, за сэзон 2021 году згуляўшы 6 матчаў (5 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку Беларусі). У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў мазырскі клюб[7].

У лютым 2022 году вярнуўся ў «Слонім-2017»[8]. Пакінуў клюб на ўзаемную згоду бакоў у ліпені 2022 году[9], а ў жніўні далучыўся да «Ізалятара» з Багухвалы зь пятага дывізіёну Польшчы[10]. У лютым 2023 году перабраўся ў «Старт» з Рыманава.

Міжнародная

[рэдагаваць | рэдагаваць]

У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 траўня 2017 году правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Расеі (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайму і быў заменены на 83-й хвіліне. У ліпені 2017 году ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайлянд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не зьяўляўся.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]