Максім Чыж
| Максім Чыж | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 кастрычніка 1993[1] (32 гады) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 77 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Крэчат[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2015 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2010—2015 | → Бяроза-2010 | 63 (6) |
| 2016—2017 | Дынама Берасьце | 32 (5) |
| 2017 | → Атлянтас | 6 (0) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 14 (1) |
| 2018 | → Рух Берасьце | 14 (4) |
| 2019—2020 | Рух Берасьце | 33 (5) |
| 2021 | Маларыта[d] | 17 (6) |
| 2022 | Хваля | 23 (7) |
| 2023 | Ніва Доўбізна | 26 (3) |
| 2024— | Крэчат[d] | |
Максім Чыж (нарадзіўся 8 кастрычніка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец бярозаўскага футболу, кар’еру пачаў у мясцовым клюбе «Бяроза-2010», дзе зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазыцыях ад абаронцы да нападніка. У пачатку 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Максім далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі левага абаронцы. Пазьней, аднак, быў пераведзены на флянг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у пачатковым складзе.
У першай палове 2017 году стаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[4]. Аднак, правёўшы за клюб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. У студзені 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[5]. У лютым ня трапіў на другі турэцкі збор берасьцейцаў і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 году скасаваў кантракт з магілёўскім клюбам[8].
У студзені 2019 году стаў паўнавартасным гульцом «Руха», склаўшы дамову тэрмінам на год[9]. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаве рэзэрвовых. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[10]. У красавіку 2021 году далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У сьнежні 2022 году пакінуў «Хвалю»[12].
У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Нівы» з Доўбізны[13]. Згуляўшы толькі сэзон за вясковы клюб, зышоў з дружыны ў сьнежні 2023 году[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 2 | |
| Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
| Рух | Другая ліга | 14 | 4 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Maksim Chyzh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 http://fcvolna-pinsk.by/player/maksim-chizh/
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (рас.)
- ↑ Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (рас.)
- ↑ Максим Чиж продолжит карьеру в "Днепре" (рас.)
- ↑ "Днепр" отдал Чижа в аренду "Руху" (рас.)
- ↑ Максим Чиж покинул "Днепр" (рас.)
- ↑ "Рух" подписал контракт с Максимом Чижом (рас.)
- ↑ Чиж покинул "Рух" (рас.)
- ↑ Максим Чиж перешел из "Малориты" в "Волну" (рас.)
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (рас.)
- ↑ "Нива" подписала ряд игроков (рас.)
- ↑ "Нива" объявила об уходе полузащитника (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Атлянтас» Клайпеда
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Ніва» Доўбізна
- Беларускія футбалісты