Перайсьці да зьместу

Максім Целеш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Целеш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 чэрвеня 2005(2005-06-25)[1] (21 год)
Рост 180 см[1]
Вага 73 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 БАТЭ 19 (0)
2024—4 → БАТЭ-2[d] 42 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.

Максі́м Це́леш (нар. 25 чэрвеня 2005 году) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ.

Выхаванец клюбнай акадэміі «Менску». У 2022 годзе далучыўся да рэзэрвовай каманды БАТЭ. У прафэсійным футболе ў складзе БАТЭ-2 дэбютаваў 7 красавіка 2024 году ў хатнім матчы Першай лігі супраць «Баранавічаў». Першымі галявымі дзеямі вызначыўся 7 ліпеня ў гульні супраць «Тарпэда-БелАЗ-2», аддаўшы дзьве галявыя перадачы. У сэзоне 2025 году пачаў прыцягвацца да гульняў за асноўную каманду клюбу[2]. Дэбютаваў 19 красавіка ў гасьцявым матчы супраць менскага «Дынама», замяніўшы на 80-й хвіліне Аляксандра Сьвірэпу. Упершыню ў стартавым складзе выйшаў 31 траўня ў сустрэчы з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Першы гол пацэліў 13 ліпеня ў кубкавай сустрэчы супраць «Энэргетыка-БДУ», а ягоны гол быў адзіным у матчы[4][5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]