Перайсьці да зьместу

Максім Мардас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Мардас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 студзеня 2006(2006-01-31)[1] (20 гадоў)
Рост 193 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
(у арэндзе з клюбу «БАТЭ»)
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 БАТЭ 11 (0)
2024—2026 БАТЭ-2[d] 36 (4)
2026—4 → Гомель

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 ліпеня 2026.

Максі́м Ма́рдас (нар. 31 студзеня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомля» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ, дзе першым трэнэрам гульца быў Аляксандар Баранаў. У пачатку сэзону 2024 году быў у складзе другой каманды барысаўскага клюбу, які спаборнічаў у Першай лізе. Дэбютаваў за гэтую дружыну 14 красавіка 2024 году ў матчы супраць «Маладэчна-2018», выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне і зарабіўшы пад канец асноўнага часу пэнальці ў браму супернікаў. Гэтак жа ў дублюючым складзе пачаў наступны сэзон, але хутка выбыў з шыхтаў каманды. Мардас меў праблемы з ныркамі, што вымагала хірургічнага ўмяшальніцтва[2].

У пачатку 2026 года працягваў рыхтавацца да новага сэзону ў складзе другой каманды клюбу[3][4], але перад самым пачаткам далучыўся да асноўнай каманды БАТЭ. Дэбютаваў за першую дружыну клюбу 7 сакавіка 2026 году ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне. Дэбютны матч у Найвышэйшай лізе згуляў 5 красавіка 2026 году супраць «Баранавічаў», дзе таксама зьявіўся на пляцоўцы на 74-й хвіліне. У канцы красавіка 2026 году склаў з барысаўскім клюбам новы двухгадовы кантракт[5][6]. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Цягам першай паловы сэзону гульнявы час спартоўца разьмяркоўваўся паміж першай камандай у Найвышэйшай лізе і другой камандай у Першай лізе. У жніўні таго ж году на правах арэнды далучыўся да «Гомля»[7].

БАТЭ:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]