Маклін Сэлебрыні
| Маклін Сэлебрыні | ||
|---|---|---|
| Рост | 183 см[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 2006[1] (19 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Сан-Хасэ Шаркс | |
| Драфт НХЛ | 1, 2024 Сан-Хасэ Шаркс | |
| Гульнявая кар’ера | 2024 — цяпер | |
Маклін Сэлебрыні (па-ангельску: Macklin Celebrini; нар. 13 чэрвеня 2006 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Сан-Хасэ Шаркс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2024 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у першым раўндзе пад агульным 1-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэлебрыні быў абраны пад першым нумарам на драфце НХЛ 2024 году камандай «Сан-Хасэ Шаркс»[2]. Ён падпісаў трохгадовы кантракт пачатковага ўзроўню з «Шаркс» 6 ліпеня 2024 году[3]. У сваім дэбютным матчы ў лізе 10 кастрычніка ён адразу адзначыўся сваім першым голам і зрабіў першую галявую перадачу ў матчы, але ягоны клюб зазнаў паразу ад «Сэнт-Луіс Блюз» у авэртайме зь лікам 5:4[4]. У першай палове сэзону 2024—2025 гадоў хакеіст быў лідэрам сярод усіх нападнікаў НХЛ паводле колькасьці перамог на ўкідах[5]. 9 красавіка 2025 году ў гульні супраць «Мінэсоты Ўайлд» Сэлебрыні аформіў свой першы хет-трык у НХЛ, стаўшы першым пачаткоўцам, які зрабіў гэта ў сэзоне[6]. У канцы кастрычніка 2025 году канадзец зноў учыніў хет-трык і зрабіў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз», а менш чым празь месяц адзначыўся яшчэ адным хет-трык у матчы супраць «Юты Мамат»[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm20/teams/roster/41662/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ Celebrini selected No. 1 by Sharks in 2024 NHL Draft. NHL.com (06.2024).
- ↑ Sharks sign 2024 first-overall selection Macklin Celebrini. NHL.com (07.2024).
- ↑ Celebrini has goal, assist in debut but Sharks stunned by Blues in OT. NHL.com (10.2024).
- ↑ Stats show Celebrini's puck battle dominance already evident. NBC Sports (12.2024).
- ↑ Scrolling Social: Macklin Celebrini nets his first NHL hat trick. NHL.com (04.2025).
- ↑ Press, The Canadian (19.11.2025) Celebrini scores OT winner to complete hat trick, lift Sharks over Mammoth. TSN.