Майк Мэньян
| Майк Мэньян | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 1995[1][2] (31 год) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мілян | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2021 | Ліль | 149 (0) |
| 2021— | Мілян | 163 (0) |
| Зборныя | ||
| 2020— | Францыя | 51 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Майк Мэнья́н (па-француску: Mike Maignan; нар. 3 ліпеня 1995 году) — францускі футбаліст, брамнік італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэньян прайшоў праз акадэмію парыскага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн». У чэрвені 2013 году брамнік падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з камандай тэрмінам на тры гады[3][4]. Згуляў толькі адзіны кубкавы матч у складзе парыжанаў, але ў лізе аніколі не выходзіў у складзе ПСЖ. У жніўні 2015 году Мэньян далучыўся да клюбу «Ліль», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[5][6]. Гэта каштавала клюбу 1 мільён эўра. 18 верасьня дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў матчы з «Рэнам», які скончыўся ўнічыю 1:1. На пачатку сэзону 2017—2018 гадоў трэнэр Марсэлё Б’ельса выбраў Мэньяна як галоўнага брамніка каманды. 27 траўня 2021 году француз дамовіўся аб пераходзе ў італьянскі «Мілян», склаўшы пяцігадовы кантракт[7][8][9]. Як паведамлялася, сума пераходу каштавала італьянцам 15 млн эўра, а сам гулец мусіў быў стаць заменай Джанлюіджы Данаруму, які сышоў у «Пары Сэн-Жэрмэн»[10]. Запачаткаваў выступы ў Сэрыі А 23 жніўня ў матчы супраць «Сампдорыі», які скончыўся з сухою перамогаю зь лікам 1:0[11]. 13 кастрычніка 2021 году Мэньяну зрабілі апэрацыю на траўмаваным левым прыдалоньні, і чакалася, што ён выбудзе на дзесяць тыдняў[12], але вярнуўся на поле ўжо праз шэсьць тыдняў[13]. У кастрычніку 2024 году брамнік быў прызначаны капітанам каманды, стаўшы пятым замежнікам, які атрымаў права зацягнуць на руцэ капітанскую повязь[14]. 31 студзеня 2026 году падоўжыў кантракт з клюбам да 2031 году[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У траўні 2019 году атрымаў першы выклік у зборную Францыі перад адборачнымі матчамі да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Турэччыны і Андоры, а таксама таварыскім матчам супраць зборнай Балівіі[16]. 7 кастрычніка 2020 году ён дэбютаваў, выйшаўшы на другую палову замест Стыва Манданды ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, які скончыўся перамогай на Стад дэ Франс зь лікам 7:1[17]. Пасьля таго як Юго Лярыс завяршыў выступы ў францускай камандзе ў студзені 2023 году, Мэньян стаў асноўным брамнікам зборнай Францыі[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2021
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2024
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Soccerway (мн.)
- ↑ Mike Maignan // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Ponchelet, David. Le Guyanais Mike Maignan signe avec le Paris Saint Germain! // La 1ere, 06.06.2013 г.
- ↑ Kundzelevicius, Paulius (04.06.2021) Player Analysis: Mike Maignan, the New Milan Goalkeeper. The Cult of Calcio.
- ↑ Mike Maignan: Le Haïtien à Lille pour 5 ans // Africa Top Sports, 19.08.2015 г.
- ↑ The Athletic Staff. AC Milan sign goalkeeper Mike Maignan from Lille // The New York Times, 28.05.2021 г.
- ↑ Official Statement: Mike Maignan. AC Milan (27.05.2021).
- ↑ AC Milan sign Lille's Mike Maignan to replace Gianluigi Donnarumma // BBC Sport, 27.05.2021 г.
- ↑ Maignan has signed a 5-year contract with Milan, the goalkeeper arrives from Lille on a €13m + €2m bonuses deal. OneFootball (04.04.2025).
- ↑ AC Milan land Lille goalkeeper Maignan on five-year deal // Be Soccer Архіўная копія ад 03.12.2024 г.
- ↑ Soccer-Early Diaz strike gets Milan off to winning start // Reuters, 23.08.2021 г.
- ↑ AC Milan keeper Mike Maignan faces 10 weeks out after wrist surgery // The Times of India, 13.10.2021 г.
- ↑ petrosilli, Alberto (28.11.2021) Milan Sassuolo, Maignan torna titolare: per il francese recupero record
- ↑ Campanale, Susy (19.10.2024) Maignan becomes fifth Milan captain of this troubled campaign. Football Italia.
- ↑ Official statementT: Mike Maignan. AC Milan (31.01.2026).
- ↑ Lille goalkeeper Mike Maignan earns France call-up // 21.05.2019 г.
- ↑ Béal, Xavier. France-Ukraine : Première sélection pour Maignan qui remplace Mandanda à la mi-temps // 07.10.2020 г.
- ↑ Bosher, Luke. France's Hugo Lloris retires from international football // The New York Times, 09.01.2023 г.