Перайсьці да зьместу

Майкл Амэяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Амэяў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 верасьня 2000(2000-09-16) (25 гадоў)
Рост 176 см
Клюбная інфармацыя
Клюб Ракаў Чанстахова
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021 Відзэў Лодзь 61 (2)
2020 Бытовія Бытаў[d] 14 (2)
2021—2024 Пяст Глівіцы 84 (13)
2024—4 Ракаў Чанстахова 27 (2)
Зборныя
2024—4 Польшча 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сьнежня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Майкл Амэяў (па-польску: Michael Ameyaw; нар. 16 кастрычніка 2000 году) — польскі футбаліст, правы паўабаронца клюбу «Ракаў» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Выхоўваўся ў Варшаве, дзе навучаўся ў акадэміі «Палёніі». У 2017 годзе быў на праглядзе ў нідэрляндзкім «Фэеноордзе»[2][3][4]. 30 чэрвеня 2018 году склаў трохгадовы кантракт з клюбам «Відзэў», які на той час яшчэ спаборнічаў у ніжэйшых дывізіёнах польскага чэмпіянату. 20 траўня 2021 году «Пяст» абвесьціў аб падпісаньні трохгадовага кантракту з Амэяў на правах вольнага агента[5]. Футбаліст запачаткаваў выступы ў Экстраклясе 25 ліпеня 2021 году ў матчы супраць «Ракава» Першы гол у найвышэйшым дывізіёне пацэліў 27 верасьня 2021 году ў матчы супраць «Краковіі»[6]. 6 верасьня 2024 году паўабаронца склаў пяцігадовую працоўную ўгоду з «Ракавам» пасьля таго, як то выплаціў за яго адступныя ў памеры 1 мільёна эўра[7][8][9].

Амэяў нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і ганца і полькі[10], таму меў права бараніць колеры двух зборных гэтых краёў. У верасьні 2024 году быў выкліканы ў склад зборнай Польшчы на сэрыю матчаў Лігі нацыяў УЭФА ў кастрычніку 2024 году[11]. Дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць зборнай Партугаліі 12 кастрычніка[12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]