Перайсьці да зьместу

Мазырская града

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мазырская града
Найвышэйшы пункт
  вышыня
  каардынаты
безназоўны(d)
220,7 м[1]
51°59′51″ пн. ш. 29°18′12,40″ у. д.HGЯO
Разьмяшчэньне
Краіна Сьцяг Беларусі Беларусь
Рэгіён Сьцяг Гомельскае вобласьці Гомельская вобласьць
Раён Мазырскі раён
Каардынаты

Мазы́рская града́ — града, разьмешчаная на тэрыторыі Мазырскага Палесься, на правабярэжжы ракі Прыпяць. Знаходзіцца ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.

Расьцягнулася з паўночнага захаду (ля вусьця ракі Пцічы) на паўднёвы ўсход амаль на 50 км (да вёскі Барбароў), шырыня ад 3 да 14 км. Вышыня над узроўнем мора 160—200 м, максымальная 221 м.

Града мае выгляд слабавыгністых ў паўднёва-заходнім кірунку палосаў, складзеных зь невялікіх градаў і ўзгоркаў. Паўночныя і ўсходнія схілы, зьвернутыя да Прыпяці, стромкія, абрывістыя, вышыня іх над зрэзам вады да 50—70 м, заходнія і паўднёва-заходнія — спадзістыя, паступова зьліваюцца з прылеглай водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна падзеленая (да 20—30 прамыінаў і яраў на 1 км²). Каля Мазыру яры глыбінёй 40—60 м. На схілах разьвітыя невялікія тэрмакарставыя і суфазіёныя западзіны.

Лясістасьць каля 36%. Пераважаюць хваёвыя лясы і дубровы. На тэрасаваных схілах праводзяцца лесапасадкі. Пад ральлёй каля 22% тэрыторыі. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Мазырскія яры.

  1. Пасанен, В. Э. Вертикальная Беларусь : справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — С. 164. — ISBN 978-985-552-253-0