Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам W (гутаркі | унёсак) у 17:34, 27 жніўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова
Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут
Lieninski District, Mogilev, Belarus - panoramio (451).jpg
Заснаваны 1913
Тып грамадзкі
Рэктар Канстанцін Бандарэнка
Факультэтаў 10
Колькасьць пэрсаналу 450
Колькасьць студэнтаў каля 7600
Месцазнаходжаньне
Горад Магілёў
Краіна Беларусь
Былыя назвы Магілёўскі настаўніцкі інстытут (1913—1918), Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1918—1997)
Вэб-сайт (рас.)msu.mogilev.by

Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова, МДУ імя Куляшова — вядучая вышэйшая навучальная установа Магілёўскай вобласьці ў галіне клясычнай адукацыі. Знаходзіцца ў Магілёве.

Гісторыя

Афіцыйная дата стварэньня Магілёўскага настаўніцкага інстытуту — 1 ліпеня 1913 году. Адкрыцьцё інстытуту адбылося 1 кастрычніка 1913 году. Першы дырэктар — кандыдат багаслоўя В. М. Тычынін. Першы выпуск настаўнікаў у колькасьці 33 чалавек адбыўся ў 1916 годзе. У інстытуце ў той час працавала 8 выкладчыкаў. У сьнежні 1918 настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў пэдагагічны і атрымаў статус вышэйшай навучальнай установы. У 1930 адкрылася асьпірантура.

У 1941 годзе ў інстытуце навучалася больш за 2000 студэнтаў і працавала 69 выкладчыкаў. У 1970 годзе інстытут атрымаў новы вучэбны корпус па вул. Касманаўтаў. У 1978 годзе інстытуту прысвойваецца імя клясыка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова. У 1997 годзе пасьля правядзеньня акрэдытацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова.

Цяпер ва ўнівэрсытэце працуе 10 факультэтаў, якія забясьпечваюць падрыхтоўку спэцыялістаў па 31 спэцыяльнасьці. Ва ўнівэрсытэце навучаецца больш за 7600 студэнтаў, зь іх каля 4300 на дзённым аддзяленьні. Пэдагагічная дзейнасьць і навукова-дасьледчая праца вядзецца на 38 катэдрах; на іх працуе звыш 450 штатных выкладчыкаў, зь якіх каля 200 маюць навуковыя ступені і званьні, у тым ліку 25 дактароў і прафэсараў.

Факультэты

Супрацоўнікі

  • Рэктар: Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук.
  • Першы прарэктар: Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч, доктар філязофскіх навук, прафэсар, чалец-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Адукацыя