Перайсьці да зьместу

Magnificat

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Магніфікат (фэстываль)»)
Magnificat
Гады 2005—2016?
Краіна Беларусь
Горад Глыбоцкі раён
Жанры кіно, тэлевізія, анімацыя
Тэматыка хрысьціянская

«Magnificat» (па-беларуску: Магніфікат) — міжнародны фэст хрысьціянскіх фільмаў і тэлеперадачаў, які ладзіцца ў Глыбоцкім раёне з 2005 року[1].

Фэст ладзіцца пад патранатам Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі[2]. Сярод заснавальнікаў — арганізацыі Каталіцкай царквы, часопіс «Дыялёг» ды іншыя[3].

Удзельнікі фэсту — фільмы і тэлеперадачы, накіраваныя на падтрымку агульначалавечых каштоўнасьцяў[4]. Ад заснаваньня старшынёй кінафэсту «Магніфікат» быў рэжысэр Юры Гарулёў[5].

  1. Шыталь, Кастусь (27 жніўня 2013) «Я ўпэўнены, што ён адбудзецца». Кінафэст «Magnificat» пераносіцца на нявызначаны тэрмін Навіны Паўночнай Беларусі і Вільні Праверана 15 сакавіка 2019 г.
  2. VI Міжнародны фэстываль «Magnificat-2010» Анонсы. Рыма-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі (6 верасьня 2010). Праверана 15 сакавіка 2019 г.
  3. V Міжнародны каталіцкі фестываль Magnificat’2009 Грамадзтва, культура. Будзьма беларусамі! (4 чэрвеня 2009). Праверана 15 сакавіка 2019 г.
  4. Magnificat (рас.) Мир фестивалей Праверана 15 сакавіка 2019 г.
  5. Вольга Чайкоўская. Размова на сур’ёзныя тэмы // Жырандоля. — 30 лістапада 2013. — № 43 (213).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]