Магда Франк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магда Франк
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1914(1914-07-20)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 чэрвеня 2010(2010-06-23)[2] (95 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак скульптарка, малярка
Навуковая сфэра скульптура

Ма́гда Франк (па-вугорску: Frank Magda; 20 ліпеня 1914 году, Клуж-Напока, Аўстра-Вугоршчына — 23 чэрвеня 2010 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — вугорска-аргентынскы скульптар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк нарадзілася ў горадзе Клуж-Напока, які на той час належыў Вугоршчыне, але ў 1918 годзе быў уключаны ў склад Румыніі. Навучалася на скульптара ў Будапэшце спачатку ў школе вытанчаных мастацтваў, затым у каледжы прыкладных мастацтваў. Працавала з каменьнем, дрэвам і мэталам. Затым з-за страху перад нацыстамі яна пакінула Вугоршчыну і пераехала ў Швайцарыю. Празь некалькі год яна пераехала ў Парыж для навучаньня ў Акадэміі Жуліяна. У 1950 годзе яна прыехала ў аргентынскі Буэнас-Айрэс дзе пасялілася ў брата, які адзіны застаўся ў жывых з усіх ейных сваякоў. Яна стала выкладчыкам школы выяўленчых мастацтваў у Буэнас-Айрэсе.

Творы Магды Франк выстаўляліся ў галерэі Пісара[3]. У Аргентыне яна стала ляўрэатам шэрагу мастацкіх прэміяў. У пачатку 1960-х Франк пераехала ў Парыж. Яна зноўку вярнулася ў Аргентыну толькі ў 1995 годзе і заснавала свой дом-музэй у Саавэдра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Magda Frank // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Magda Frank // https://pantheon.world/profile/person/Magda_Frank
  3. ^ «Artistas húngaros». Gobierno de la Ciudad de Buenos Aires - Dirección General de Relaciones Institucionales.