Перайсьці да зьместу

Маар’я Кангро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маар’я Кангро
эст. Maarja Kangro
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 сьнежня 1973
Талін
Бацькі Райма Кангра[d]
Leelo Tungal[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, паэтка, перакладніца, лібрэтыстка
Гады творчасьці З 1999
Мова Эстонская
Дэбют 1999
Значныя творы «Klaaslaps» (2016)
Узнагароды

Маáр’я Кангро (эст. Maarja Kangro; 20 сьнежня 1973, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменьніца, паэтка, перакладніца і лібрэтыстка.

Маар’я Кангро нарадзілася 20 сьнежня 1973 году ў Таліне ў сям’і кампазытара Райма Кангро і пісьменьніцы Леэла Тунгал. Яна скончыла Тартускі ўнівэрсытэт, дзе вывучала літаратуразнаўства і англістыку. Пазьней навучалася ў асьпірантуры Талінскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «культуралёгія»[1].

Займалася перакладамі літаратурных твораў з італійскай, ангельскай і нямецкай моваў, у прыватнасьці пераклала творы Ўмбэрта Эка, Ханса Магнуса Энцэнсбэргера, Андрэа Дзандзота, Валерыа Магрэлі і іншых. Акрамя таго, яна стала спрабаваць свае сілы як паэтка і пісьменьніца[2].

У 1999 годзе сумесна з сястрой Кірке Кангро яна напісала лібрэта да опэры Süda свайго бацькі Райма Кангро. У 2005 годзе напісала лібрэта для камэрнай опэры Kaubamaja кампазытара Тыніса Каўмана. У 2006 годзе адбыліся прэм’еры дзьвюх опэраў Тыну Кырвітса зь ейным лібрэта: Tuleaed і Mu luiged, mu mõtted. У 2008 годзе адбылася прэм’ера кантаты Kuked ja kanad кампазытара Ціма Штэйнэра зь ейным лібрэта. Прэм’ера опэры Kaks pead Ціма Штэйнэра зь ейным лібрэта адбылася ў чэрвені 2011 году[3].

У 2006 годзе выйшаў ейны першы зборнік вершаў «Kurat õrnal lumel» («Чорт на далікатным сьнезе»). У тым жа годзе выйшла напісаная сумесна з сястрой кніга для дзяцей «Puuviljadraakon» («Фруктовы цмок»)[4].

У 2025 годзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшаў беларускі пераклад раману пісьменьніцы — «Шкляное дзіця»[5].

  • 2006 Kurat õrnal lumel (вершы)
  • 2006 Puuviljadraakon (кніга для дзяцей)
  • 2007 Tule mu koopasse, mateeria (вершы)
  • 2008 Heureka (вершы)
  • 2010 Ahvid ja solidaarsus (апавяданьні)
  • 2010 Kunstiteadlase jõulupuu (вершы)
  • 2012 Dantelik auk (апавяданьні)
  • 2013 Must tomat (вершы)
  • 2014 Hüppa tulle (апавяданьні і навэлі)
  • 2016 Klaaslaps (раман)
  • 2018 Minu auhinnad (нонфікшн)
  • 2019 Tuul (вершы)
  • 2019 Varietee (пераклад вершаў)
  • 2020 Kaks pead (зборнік лібрэта)
  • 2020 Isa kõrvad (апавяданьні для дзяцей)
  1. Maarja Kangro, Estonian Literature Centre, https://www.estlit.ee/person/106
  2. Interview in Estonian Literary Magazin, Maarja Kangro The pain treshold, Estonian Institute, 2/2017, http://elm.estinst.ee/interviews/the-pain-treshold-an-interview-with-the-author-maarja-kangro/
  3. Maarja Kangro, Estonian Literature Centre, https://www.estlit.ee/person/106
  4. Maarja Kangro, Estonian Literature Centre, https://www.estlit.ee/person/106
  5. «Шкляное дзіця» эстонскай пісьменніцы Маар’і Кангро па-беларуску, Instagram Pflaumbaum_publishing, https://www.instagram.com/p/DUTPOghjCnM/