Перайсьці да зьместу

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «МПРАНА РБ»)
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь

Галаўная сядзіба (2019 год)
Абрэвіятура МПРАНА РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па экалёгіі
Дата ўтварэньня 14 сакавіка 1994 (31 год таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Калектарная, д. 10
Міністар Сяргей Масльяк
Першы намесьнік Аляксандар Корбут
Намесьнікі Віктар Галанаў, Аляксандар Гарошка[1]
Зьвязаныя кампаніі «ЭкалёгіяІнвэст», «Белэкасыстэма», «Рэспубліканскі гідраметэаралягічны цэнтар», «Белгеалёгія», «Космааэрагеалёгія»
Бюджэт 540,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 192,7 млн $[3])
Сайт minpriroda.gov.by

Міністэ́рства прыро́дных рэсу́рсаў і ахо́вы навако́льнага асяро́дзьдзя Рэспу́блікі Белару́сь (Мінпрыроды Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць экалягічную палітыку прыродакарыстаньня й аховы навакольнага асяродзьдзя. Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Зь 22 красавіка 2024 году пасаду міністра займае Сяргей Масльяк .

  • Цэнтральны апарат — 10 управаў, 2 органы й 2 дэпартамэнты;
  • 7 выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску, раённыя інспэкцыі;
  • Прадпрыемствы «БелНДЦ „Экалёгія“», «Цэнтральны навукова-даследніцкі інстытут комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў»;
  • Цэнтры — міжнародных экалягічных праектаў, сэртыфікацыі і аўдыту «ЭкалёгіяІнвэст», аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя;
  • Музэй прыроды і экалёгіі Беларусі;
  • Вучэльня аховы навакольнага асяродзьдзя.
Эмблема Мінпрыроды Беларусі
  • разьвіцьцё мінэральна-сыравіннай базы краіны
  • ахова атмасфэрнага паветра
  • ахова й выкарыстаньне водных рэсурсаў
  • агляд навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
  • ахова й рацыянальнае выкарыстаньне жывёльнага сьвету, праўленьне паляўнічай гаспадаркай
  • агляд запаведнай справы
  • гідрамэтэаралягічная дзейнасьць
  • аховы й выкарыстаньне земляў, расьліннага сьвету, лясоў і краявідаў
  • рэгуляваньне пытаньняў адходаў і сьмецьця
  • навука
  • міжнароднае супрацоўніцтва
  • экалягічная сэртыфікацыя
  • дзяржаўная экалягічная экспэртыза
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • прыцягненьне адмыслоўцаў урадавых установаў да ацэнкі й нагляду за аховаю навакольнага асяродзьдзя ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьцю;
  • падача ва ўпаўнаважаныя ўстановы прапановаў аб касаваньні дазволаў на дзейнасьць, што парушае заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й выкарыстаньні прыродных багацьцяў;
  • падача позваў у суд аб спагнаньні за шкоду навакольнаму асяродзьдзю ды спыненьні юрыдычнымі асобамі й грамадзянамі адпаведнай дзейнасьці;
  • прыцягненьне да адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб прыродаахове ды гідрамэтэаралёгіі;
  • распрацоўка ды падача прапановаў аб зьмене заканадаўства аб прыродаахове, гідрамэтэаралёгіі, экалягічнай сэртыфікацыі ды экалягічнага аўдыту;
  • ухваленьне пастановаў аб прыпыненьні шкоднай навакольнаму асяродзьдзю дзейнасьці ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьці, што ажыцьцяўляецца з парушэньнем заканадаўства;
  • выдача загадаў аб устараненьні спрыяльных умоваў, прычынаў парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства;
  • заключэньне, зьмена й касаваньне дамоваў, неабходных для выкананьня ведамасных задачаў[4].
  1. Руководство (рас.) О Министерстве. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 07 сьнежня 2010 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. №962 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]