Перайсьці да зьместу

Літэратурная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літэратурная старонка
Тэматыка літаратура, культура
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас Вільня, вуліца Пілсудскага 9 кв. 9.
Выдавец Янка Патапавіч
Галоўны рэдактар Янка Патапавіч
Дата заснаваньня студзень 1934
Дата закрыцьця студзень 1934
Мова беларуская
Аб’ём 36 старонак

«Літэ́ратурная старо́нка» — месячнік літаратуры, мастацтва й крытыкі. Выйшаў 1 нумар ў студзені 1934 году Вільні на беларускай мове. Орган Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменьнікаў Беларусі, дадатак да «Беларускай газэты». Выдавец і рэдактар Ян Патаповіч. Рэдакцыя і супрацоўнікі: Янка Чабор, Валянцін Таўлай, Міхась Васілёк, Аляксей Рэдзька, Пятрусь Граніт, Зьвястун, Анатоль Іверс. Рэдакцыя ў Вільні на вуліцы Пілсудскага д. 9 кв. 9. Друкаваўся ў друкарні Е. Катлярэўскага, Вільня, Віленская вуліца (лет. Vilniaus gatvė), № 34—8.

Выданьне часопіса забаронены ўладамі Польшчы, яго тыраж канфіскаваны. Адзіны экзэмпляр часопіса зьберагаецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB)).

На працэсе ў сакавіку 1936 году па падзеях, што адбываліся яшчэ з 1927 году, з часоў роспуску беларускай «Грамады», Янка Патапавіч і Піліп Пестрак — атрымалі 6 гадоў вязьніцы, Валянцін Таўлай — атрымаў 8 гадоў вязьніцы. Кара пазбаўленьня свабоды на падставе амністыі, адразу была зьменшана на адну трэць[1][2][3].

  1. ^ Z. A. Wydawcy i «literaci» białorusy przed Sądem. Szenastu oskarżonych za komunizm. // Słowo. — 24 marca 1936. — № 83 (4290). — С. 5.
  2. ^ Z. A. Proces «literatów» białoruskich. // Słowo. — 25 marca 1936. — № 84 (4291). — С. 5, 8.
  3. ^ Z. A. Wyrok w procesie «literatów» — komunistów. // Słowo. — 31 marca 1936. — № 90 (4297). — С. 6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]