Ліпск (Ляхавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ліпск
трансьліт. Lipsk
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Крывошынскі
Насельніцтва: 910 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225387
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. / 52.83278; 26.09611Каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. / 52.83278; 26.09611
Ліпск на мапе Беларусі ±
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ліпск[1] — вёска ў Беларусі, на канале Ліпніцы. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Ліпск — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Ліпск» утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ліпск датуецца 1492 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1700 годзе Ліпск меў статус мястэчка, тут ужо існаваў касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ліпск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 2-й палове XIX ст. тут было 67 двароў[3].

У 1910 годзе ў Ліпску збудавалі новы касьцёл.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я Ліпск атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 910 чалавек
  • 1999 год — 1155 чалавек

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл у 1915 годзе

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1910)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 207
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 203.
  3. ^ Jelski A. Lipsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 294.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ліпск (Ляхавіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў