Лінцкі ўнівэрсытэт імя Ёгана Кеплера
| Лінцкі ўнівэрсытэт імя Ёгана Кеплера | |
| па-нямецку: Johannes Kepler Universität Linz | |
Лягатып | |
| Заснаваны | 1966 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Эўрапейскі кампус мескіх унівэрсытэтаў[d][2], ASEA-UNINET[d][3] і Кансорцыюм аўстрыйскіх акадэмічных бібліяітэк[d][4] |
| Вэб-сайт | jku.at (ням.) (анг.) |
Лінцкі ўнівэрсытэт імя Ёгана Кеплера (па-нямецку: Johannes Kepler Universität Linz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якае мае стан унівэрсытэту ў месьце Лінц, заснаваны ў 1966 годзе. Установа названая для захаваньня памяці вядомага вучонага па імю Ёган Кеплер.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Унівэрсытэт быў заснаваны 8 кастрычніка 1966 года як Вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Першым рэктарам стаў Людвіг Фролер. У першы год працы ВНУ студэнты паступалі на факультэт сацыяльных, эканамічных і юрыдычных навук. Праз два гады быў створаны факультэт інжынэрыі і прыродазнаўчых навук. У 1975 годзе ва ўнівэрсытэце быў створаны самастойны юрыдычны факультэт. У тым жа годзе ўнівэрсытэт перайменаваны ва Унівэрсытэт Ёгана Кеплера. У 1977 годзе была адкрыты новы дом факультэта інжынэрных і прыродазнаўчых навук. У 2012 годзе быў створаны мэдыцынскі факультэт.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Установа мае еаступныя факультэты па стане на 2025 год:
- Юрыдычны факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт сацыяльных, эканамічных і дзелавых навук
- Факультэт інжынэрыі і прыродазнаўчых навук
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лінцкі ўнівэрсытэт імя Ёгана Кеплера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка ў сеціве (ням.)