Лімпопа (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лімпопа
Limpopo

Адміністрацыйны цэнтар Палакванэ
Плошча
123 900 км2
Насельніцтва
5 373 637 чал.(2001)
Мовы Паўночны сота
Вэндзкая
Цонга
Прэм’ер-міністар Сэла Малато (АНК)
Правінцыя на карце ПАР
Сайт урада правінцыі

Лімпопа — адна з правінцыяў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 году, калі была вылучаная з Трансваалю пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зымбабвэ і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопы праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, празь яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынэнту да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.

Цэнтар правінцыі — горад Палакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсьць муніцыпальных акруг: Бахлабэла, Ватэрбэрг, Вхэмбэ, Мопані, Сэкукхуна і акруга Казярога.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лімпопа (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў