Лізьдзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лідзьдзейка тлумачыць сон вялікага князя Гедзіміна. Міхал Эльвіра Андрыёлі, 1882 г.

Лізьдзейка — легендарны паганскі жрэц вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Паводле аднаго з паданьняў, быў пачынальнікам роду Радзівілаў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што жамойцкае lizdas 'гняздо' ёсьць яўным германізмам — ад усходнегерманскага leizda 'ліштва, планка, рэйка'. Такім парадкам, летапіснае апавяданьне пра наданьне гэтага імя дзеля знаходжаньня хлопчыка ў гнязьдзе паказвае на германскае моўнае асяродзьдзе: нашчадкамі Лізьдзейкі былі носьбіты германскіх імёнаў Віршула, Сірпуць, Гостык і Радзівіл[1].

Паміж 1537 і 1538 гадамі ўпамінаецца Ян Лезьдзейкавіч[2], а ў 1586 годзе — Аршуля Марцінаўна Лізьдзяйковіч, манахіня Віленскага францішканскага кляштару[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў летапісе XVI стагодзьдзя[4].

Легенда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды пра заснаваньне Вільні, зафіксаванай у літоўскіх (беларускіх) летапісах, вялікі князь Віцень у час паляваньня знайшоў у арліным гнязьдзе немаўля. Паводле іншага варыянту паданьня, хлопчыка знайшлі ў кашы сярод зарасьнікаў. Ён атрымаў імя Лізьдзейка, выхоўваўся пры двары вялікага князя і стаў вярхоўным жрацом (крывэ) пры сыне Віценя Гедзіміне. Калі ў час паляваньня Гедзімін заснуў на Туравай гары над ракой Вільняй, то прысьніў жалезнага воўка, што стаяў на Крывой гары і выў як сто ваўкоў. Лізьдзейка патлумачыў сон Гедзіміна наступным спосабам: «Воўк жалезны знамянуе горад сталечны тут будзе, а што ў ім унутры раве, то слава яго будзе слынуці на ўвесь сьвет». Потым Гедзімін заклаў Вільню[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  2. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 407.
  3. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 192.
  4. ^ Jackiewicz M. Leksykon kultury litewskiej. — Warszawa, 2005. S. 146.
  5. ^ Пазднякоў В. Ліздзейка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 199.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]