Ліза Буквіц
| Ліза Буквіц | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 2 сьнежня 1994[1] (31 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | бабсьлеістка, лёгкаатлетка |
Лі́за Бу́квіц (па-нямецку: Lisa Buckwitz; нар. 2 сьнежня 1994 году) — нямецкая бабсьлеістка. Алімпійская чэмпіёнка 2022 году. Акрамя спартовай дзейнасьці таксама працуе ў нямецкай паліцыі[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Буквіц пачынала як сяміборка[3], але пераключылася на бобслэй у 2013 годзе[4]. У 2015 годзе пары з Кэтлін Мартыні перамагла на этапе Кубка сьвету ў Шэнаў-ам-Кёнігсзээ ў двойках. У 2017 годзе стала ўладальніцай срэбнага мэдаля на чэмпіянаце сьвету ў спаборніцтвах сярод зьмяшяных камандаў.
На пачатку сэзону 2017—2018 гадоў нямецкі трэнэр па бобслэі Рэнэ Шпіс стварыў камандную пару Буквіц з Марыямай Яманкай. Іхны дуэт быў ахрышчаны як «бэрлінскі боб», бо абедзьве спартоўкі паходзілі з Бэрліну[5]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году Буквіц і Яманка сталі чэмпіёнкамі ў заліку двоек[6][7], а гэтая перамога стала даволі нечаканай[5]. Праз чатыры гады спартоўка ўжо спаборнічала на чарговых Алімпійскіх гульнях зь іншай напарніцай, але мэдалёў ня брала. У 2024 годзе стала чэмпіёнкай сьвету ў пары з Ванэсай Марк. На Кубку сьвету 2023—2024 і 2024—2025 гадоў была трэцяй у агульным заліку двоек і пераможцай турніру на манабобе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Lisa Buckwitz // Olympedia (анг.) — 2006.
- ↑ Lisa Buckwitz fühlt sich wohl im Olympia-Dorf // Märkische Allgemeine, 09.02.2018 г.
- ↑ Buckwitz will Bob-Pilotin werden // Sportschau, 03.03.2018 г.
- ↑ Wenn die Anschieberin zur Chefin wird. RBB24.de (10.12.2018). Архіўная копія ад 15.12.2018 г.
- 1 2 Winter Olympics 2018: Shock win for Germany’s 'Berlin Bob' // The Sydney Morning Herald, 22.02.2018 г.
- ↑ Graham, Bryan Armen. Bobsleigh duo Mica McNeill and Mica Moore make most of crowdfunding // The Guardian, 21.02.2018 г.
- ↑ German squad completes sweep of bobsled gold medals // 25.02.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.