Лідзія Ялоўчык
| Лідзія Ялоўчык | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 30 сьнежня 1911 |
| Памерла | 26 траўня 1999 (87 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, пэдагог |
Лідзія Ялоўчык (Лісок) (30 сьнежня 1911, вёска Марцянаўцы, у Ваўкавыскім раёне, Гарадзенская вобласьць — 26 траўня 1999) — беларуская пісьменьніца, паэтка, пэдагог.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закончыла 4 клясы школы ў Оршы, дзе сям’я апынулася ў час Першай Сусьветнай Вайны. З 1921 году на радзіме. У 1934 годзе скончыла Гарадзенскую прамыслова-гандлёвую школу. Два гады наведвала Агульнанародны ўнівэрсытэт. У 1937 году экстэрнам здала іспыты за курс жаночай настаўніцкай сэмінарыі.
Працавала на Гарадзенскім радыёвяшчаньні, справаводам у лясгасе (1939—1940 гг.). У 1940 годзе паступіла на літаратурны факультэт Гарадзенскага настаўніцкага інстытуту, скончыла ў 1949 годзе. У 1944—1967 гг. працавала настаўніцай у Дзенькаўскай школе Мастоўскага, Батароўскай і Рыбніцкай сямігодках на Гарадзеншчыне.
Друкавалася з 1939 году. Выдала кнігі апавяданьняў і аповесьцяў «Карэньне жыцьця» (1973 г.), «Дзе яно, шчасьце…» (1981 г.), «Па хісткай лесьвіцы» (1983 г.). Пісала пераважна пра мінулае, удзяляючы значную ўвагу жыцьцю беларускай моладзі ў даваеннай Польшчы і ў час вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 261 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Літаратурная Беларусь” (№4, 2026) Данута Бічэль пра пісьменьніцу Лідзію ЯЛОЎЧЫК і чалавечы лёс