Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2010—2011 гадоў
Выгляд
Ліга 1 2010—2011 гадоў — 73-і розыгрыш Лігі 1, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Францыі, які праходзіў з 7 жніўня 2010 году па 29 траўня 2011 году. Чэмпіёнам стаў «Ліль», які тым самым здабыў свой трэці тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Лігі 2 — «Кан», «Брэст» і «Арль-Авіньён». Гэтыя клюбы замянілі «Ле-Ман», «Булёнь» і «Грэнобль».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ліль | 38 | 21 | 13 | 4 | 68 | 36 | +32 | 76 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Алімпік Марсэль | 38 | 18 | 14 | 6 | 62 | 39 | +23 | 68 | |
3 | Алімпік Ліён | 38 | 17 | 13 | 8 | 61 | 40 | +21 | 64 | Раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў |
4 | Пары Сэн-Жэрмэн | 38 | 15 | 15 | 8 | 56 | 41 | +15 | 60 | Раўнд плэй-оф Лігі Эўропы[a] |
5 | Сашо | 38 | 17 | 7 | 14 | 60 | 43 | +17 | 58 | |
6 | Рэн | 38 | 15 | 11 | 12 | 38 | 35 | +3 | 56 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
7 | Бардо | 38 | 12 | 15 | 11 | 43 | 42 | +1 | 51 | |
8 | Тулюза | 38 | 14 | 8 | 16 | 38 | 36 | +2 | 50 | |
9 | Асэр | 38 | 10 | 19 | 9 | 45 | 41 | +4 | 49 | |
10 | Сэнт-Эт’ен | 38 | 12 | 13 | 13 | 46 | 47 | −1 | 49 | |
11 | Ляр’ен | 38 | 12 | 13 | 13 | 46 | 48 | −2 | 49 | |
12 | Валянсьен | 38 | 10 | 18 | 10 | 45 | 41 | +4 | 48 | |
13 | Нансі | 38 | 13 | 9 | 16 | 43 | 48 | −5 | 48 | |
14 | Манпэлье | 38 | 12 | 11 | 15 | 32 | 43 | −11 | 47 | |
15 | Кан | 38 | 11 | 13 | 14 | 46 | 51 | −5 | 46 | |
16 | Брэст | 38 | 11 | 13 | 14 | 36 | 43 | −7 | 46 | |
17 | Ніцца | 38 | 11 | 13 | 14 | 33 | 48 | −15 | 46 | |
18 | Манака | 38 | 9 | 17 | 12 | 36 | 40 | −4 | 44 | Паніжэньне ў Лігу 2 |
19 | Лянс | 38 | 7 | 14 | 17 | 35 | 58 | −23 | 35 | |
20 | Арль-Авіньён | 38 | 3 | 11 | 24 | 21 | 70 | −49 | 20 |
- ^ Паколькі пераможца Кубка Францыі «Ліль» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, а фіналіст «Пары Сэн-Жэрмэн» кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы празь месца ў лізе, то кваліфікацыя ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла пятай камандзе лігі.
- ^ Паколькі пераможца Кубка лігі «Алімпік» Марсэль кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка лігі, перайшла шостай камандзе лігі.