Ліга чэмпіёнаў ЭГФ 2025—2026 гадоў
Ліга чэмпіёнаў ЭГФ 2025—2026 гадоў — 66-ы розыгрыш галоўнага клюбнага гандбольнага турніру Эўропы, які ладзіцца 10 верасьня 2025 году па 14 чэрвеня 2026 году. Свой тытул бароніць нямецкі клюб «Магдэбург».
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць]Турнір ладзіцца ў тым жа фармаце, што і папярэднія сэзоны. Спаборніцтвы пачнуцца з групавога этапу, у якім бяруць удзел 16 удзельнікаў, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Матчы будуць згуляныя ў два колы, такім чынам, каб кожны клюб згуляў з кожным з сваёй групы двойчы, пры гэтым адзін матч мусіць разыграцца на хатняй пляцоўцы, а іншы ў гасьцёх. У групах А і Б дзьве найлепшыя каманды аўтаматычна трапяць у чвэрцьфінал, а каманды з 3 па 6 месцы пройдуць у раўнд плэй-оф.
Стадыя на выбыцьцё ўлучае чатыры раўнды, як то плэй-оф, чвэрцьфінал і фінал чатырох, які складаецца з двух паўфіналаў і фіналу. У плэй-оф восем камандаў згуляюць адна з адной у двубоі. Чатыры пераможцы плэй-оф прасунуцца ў чвэрцьфінал, далучыўшыся да дзьвюх найлепшых камандаў групаў А і Б.
У фінальным турніры чатырох паўфіналы і фінал будуць згуляныя як адзінкавыя матчы ў загадзя абраным горадзе.
Рэйтынг
[рэдагаваць | рэдагаваць]У гэтым сэзоне Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя пастанавіла скласьці асобны рэйтынг дзеля кожнага клюбнага чэмпіянату[1]:
- Асацыяцыі з 1 па 9 месцы мусілі аўтаматычна накіроўваць сваіх чэмпіёнаў да групавога этапу, а таксама маглі накіраваць заяўку на ўайлдкард.
- Асацыяцыя з найлепшым вынікам мусіла аўтаматычна накіраваць чэмпіёна і віцэ-чэмпіёна ў групавы этап, але не магла падаць заяўку на ўайлдкард.
- Асацыяцыі ніжэйшыя за 9 месца, маглі накіраваць заяўку сваіх чэмпіёнаў толькі на ўайлдкард.
|
|
Першыя дзесяць клюбаў сталі вядомыя 18 чэрвеня 2025 году[3]. Каманды, якія падалі свае заяўкі на атрыманьня месца праз ўайлдкард[4]. Атрымалі адмову заяўкі партугальскага «Порту», славенскага «Словану» і швайцарскага «Кадэтэн Шафгаўзэну».
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць]16 клюбаў былі падзеленыя на дзьве групы з васьмі ўдзельнікамі ў кожнай. Каманды з адной нацыянальнай асацыяцыі не маглі трапіць у адную групу. У групавым этапе каманды ранжаваліся паводле колькасьці набраных пунктаў, пры гэтым за перамогу каманда атрымлівала 2 пункты, адзіны пункт трапляў на рахунак пры нічыі, а за паразу пунктаў не прадугледжвалася.
Група А
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 10 | 9 | 0 | 1 | 343 | 311 | +32 | 18 | |
| 2 | 10 | 8 | 1 | 1 | 319 | 280 | +39 | 17 | |
| 3 | 10 | 6 | 0 | 4 | 337 | 314 | +23 | 12 | |
| 4 | 10 | 5 | 0 | 5 | 340 | 337 | +3 | 10 | |
| 5 | 10 | 4 | 1 | 5 | 321 | 326 | −5 | 9 | |
| 6 | 10 | 4 | 0 | 6 | 315 | 298 | +17 | 8 | |
| 7 | 10 | 2 | 0 | 8 | 287 | 365 | −78 | 4 | |
| 8 | 10 | 1 | 0 | 9 | 284 | 315 | −31 | 2 |
Група Б
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 10 | 10 | 0 | 0 | 336 | 279 | +57 | 20 | |
| 2 | 10 | 9 | 0 | 1 | 328 | 273 | +55 | 18 | |
| 3 | 10 | 6 | 0 | 4 | 303 | 300 | +3 | 12 | |
| 4 | 10 | 5 | 0 | 5 | 309 | 293 | +16 | 10 | |
| 5 | 10 | 4 | 0 | 6 | 315 | 341 | −26 | 8 | |
| 6 | 10 | 3 | 0 | 7 | 314 | 324 | −10 | 6 | |
| 7 | 10 | 2 | 0 | 8 | 255 | 310 | −55 | 4 | |
| 8 | 10 | 1 | 0 | 9 | 271 | 311 | −40 | 2 |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць]1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць]Чвэрцьфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Фінал чатырох
[рэдагаваць | рэдагаваць]Фінал чатырох будзе ладзіцца ў нямецкім Кёльне на Лянксэс Арэне. Гульні адбудуцца 13 і 14 чэрвеня 2026 году.
| Паўфіналы | Фінал | |||||
| 13 чэрвеня | ||||||
| 14 чэрвеня | ||||||
| 13 чэрвеня | ||||||
| Матч за 3-е месца | ||||||
| 14 чэрвеня | ||||||
Паўфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць]За 3-е месца
[рэдагаваць | рэдагаваць]Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ «EHF improves club competitions ranking system». European Handball Federation.
- ^ «EHF Club Competitions 2025/26». European Handball Federation.
- ^ «19 clubs registered for Machineseeker EHF Champions League 2025/26». Handball World.
- ^ https://www.eurohandball.com/en/news/en/21-teams-registered-for-machineseeker-ehf-champions-league-2024-25/ «21 teams registered for Machineseeker EHF Champions League 2024/25». European Handball Federation.