Ліга канфэрэнцыяў УЭФА
| Ліга канфэрэнцыяў УЭФА | |
| | |
| Заснаваны | 2021 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў |
36 (лігавая фаза) 184 (усяго) |
| Дзейны чэмпіён | Чэлсі (1-ы тытул) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Алімпіякос, Рома, Ўэст Гэм Юнайтэд, Чэлсі (па 1 тытулы) |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
|
| |
Лі́га канфэрэ́нцыяў УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa Conference League) — штогадовае міжнароднае клюбнае спаборніцтва па футболе, якое ладзіць арганізацыя УЭФА з 2021 году[1]. Клюбы атрымоўваюць запрашэньне на ўдзел у турніры, базуючыся на іхніх выступах ў нацыянальных лігах і кубкавых спаборніцтвах. Гэта трэці паводле прэстыжнасьці турнір эўрапейскага клюбнага футболу пасьля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы. Галоўным чыньнікам стварэньня ліга была спроба паменшыць нагрузку зь Лігі Эўропы і падвысіць ейную прэстыжнасьць, дзе групавы турнір быў скарочаны з 48 клюбаў да 32 клюбаў. Пераможца лігі атрымлівае гарантаванае месца на ўдзел у Лізе Эўропы на наступны год, толькі ў тым выпадку калі клюб не кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў праз айчынныя спаборніцтвы[2].