Лібрэцік
53°57′11″ пн. ш. 27°35′56″ у. д.HGЯO
| «Лібрэцік» | |
| Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
|---|---|
| Дэвіз | Заўсёды выгадна зайсьці |
| Заснаваная | 1991 (35 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | Аляксандар Аванэсаў, Алег Дзялендзік |
| Уласьнікі | Вадзім Аванэсаў, Алма Яўнсяменя, Алег Дзялендзік, Ульяна Шыдловіч |
| Краіна | Беларусь |
| Разьмяшчэньне | Менск |
| Адрас | Савецкі раён, мікрараён Зялёны Луг, 4-ы завулак Кальцова, дом 53[1] |
| Ключавыя фігуры | Вадзім Аванэсаў (кіраўнік), Тамаш Пасіх (1-ы намесьнік)[2] |
| Галіна | сфэра паслугаў |
| Прадукцыя | торт, сырны пірог, пірожнае, каўбаска, піца, бургер, сэндвіч, сушы, багет, чыябата[3] |
| Паслугі | раздробны гандаль, дастаўка |
| Лік супрацоўнікаў | 8000 (2025 год) |
| Матчына кампанія | «ЛібрэцікГруп»[4] |
«Лібрэцік» — прыватнае прадпрыемства раздробнага гандлю Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе.
На 2025 год меў 5-ю найбольшую ў Беларусі гандлёвую сетку «Суседзі», якая налічвала 240 крамаў у Менску і 36 гарадах Менскай вобласьці і яшчэ 3-х усходніх вобласьцяў Беларусі. Наймаў звыш 8000 супрацоўнікаў[5]. Пры гэтым 167 крамаў (70 %) месьцілася ў Менску, 18 (8 %) — у Гомлі, 9 — у Магілёве, 7 — у Жлобіне і 5 — у Салігорску[6].
Пры 61-й краме (25 %) працавалі кавярні[7], а пры 51-й (21 %) — піцэрыі[8]. Сярод іншага, налічвалася 7 кругласодневых крамаў, зь іх 2 у Кастрычніцкім раёне Магілёва[9]. Меў 10 таварных знакаў, у тым ліку беларускамоўны «Суседзкі маёнтак»[10].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1991 годзе Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт паставіў на ўлік прадпрыемства «Лібрэцік». 5 сакавіка 1998 году «Лібрэцік» пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю і ўнесьлі ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) пад уліковым нумарам плацежніка (УНП) 101454161. Прадпрыемства разьмясьцілі ў Фрунзэнскім раёне Менску па вуліцы Ляшчынскага, дом 8 (мікрараён Кунцаўшчына). 26 кастрычніка 2001 году «Лібрэцік» пераўтварылі ў сумеснае прадпрыемства[11], бо яго суўладальніцай была летувіская грамадзянка Алма Яўнсяменя[12]. 12 лістапада 2001 году ў сталічным гандлёвым доме «Вясьнянка» адчынілі 1-ы ўнівэрсам «Суседзі» (цяпер праспэкт Пераможцаў, дом 89).
19 сакавіка 2003 году прадпрыемства перамясьцілі ў Цэнтральны раён Менску на праспэкт Машэрава, дом 89 (мікрараён Вясьнянка)[11]. У 2006 годзе стварылі вэб-бачыну сеткі крамаў «Суседзі» і адчынілі 1-ы сталічны супэрмаркет «Суседзі» па вуліцы Сурганава, дом 50. У 2007 годзе пачалі адчыняць крамы ў Менскай вобласьці. 23 жніўня 2011 году стварылі холдынгавае ТАА «ЛібрэцікГруп» пад УНП 191685239 для кіраваньня сеткай крамаў. Матчына прадпрыемства разьмясьцілі ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Харужай, дом 16Б[13]. У 2012 годзе запрацаваў 1-ы сталічны гіпэрмаркет па Даўгінаўскім тракце, дом 178 (мікрараён Навінкі). Да 2013 году гандлёвая сетка дасягнула 50 крамаў. У верасьні 2013 году гіпэрмаркет «Суседзі» адчынілі ў Магілёве[14].
1 траўня 2015 году «ЛібрэцікГруп» перамясьцілі далей па вуліцы Харужай, дом 25. 1 ліпеня 2017 году «ЛібрэцікГруп» разьмясьцілі на поўначы Савецкага раёну Менску па 4-м завулку Кальцова, дом 53 (мікрараён Зялёны Луг)[13]. 20 сакавіка 2018 году прадпрыемства «Лібрэцік» перастала быць сумесным[11]. 29 лістапада 2018 году «Лібрэцік» набыў сетку крамаў «Прэстан» у прадпрыемства «Арвітфуд» Віталя Арбузава[15]. У лістападзе 2022 году «Лібрэцік» дадаткова адкрыў гандлёвую сетку «Разумны выбар» з 29 крамаў, зь іх 7 у Менску, 5 у Баранавічах, 3 у Воршы, па 2 ў Віцебску, Гомлі, Жлобіне і Бабруйску, а таксама па краме ў Слуцку, Ігумене, Лідзе, Ляхавічах, Ельску і Барані[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Праца (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Смачна гатуем (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Іван Вежнавец. Рашэньне камісіі ад 9 жніўня 2024 г. № 528 (рас.) // Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі, 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ «Суседзі» сёньня (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Крамы (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ З кава-кутком (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ З піцэрыяй (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Кругласодневыя крамы (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Нашыя маркі (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- 1 2 3 ТАА «Лібрэцік», УНП 101454161 (рас.) // ТАА «БізІнспэкт», 4 ліпеня 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Топ-100 самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі // Газэта «Наша ніва», 2 лістапада 2009 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- 1 2 ТАА «ЛібрэцікГруп», УНП 191685239 (рас.) // ТАА «БізІнспэкт», 22 чэрвеня 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ Сьвятлана Маркава. Эўрапейскі шык і беларуская якасьць // Рэспубліка : газэта. — 12 лістапада 2013. — № 5872. — ISSN 1991-5322.
- ↑ Сетка «Суседзі» купіла «Прэстаны» // Газэта «Наша ніва», 30 лістапада 2018 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- ↑ У Беларусі зьявілася яшчэ адна сетка крам нізкіх цэн // Партал «Наша ніва», 7 сьнежня 2023 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марка «Суседзкі маёнтак» (рас.) // ТАА «ЛібрэцікГруп», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- Навіны (рас.)
- Інтэрнэт-крама дастаўкі «Суседзі» (рас.) // ТАА «Чыстыя крыніцы», 2025 г. Праверана 20 ліпеня 2025 г.
- Сетка піцэрыяў «Нравіца» і крамаў «Разумны выбар» (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |