Лёля Англяда
| Лёля Англяда | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 28 кастрычніка 1892[1], 30 лістапада 1891[2][3] або 1 студзеня 1892[4] |
| Памерла | 12 верасьня 1984[5][6] |
| Пахаваная | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, мастачка коміксаў, малярка, ілюстратарка, малявальніца, калекцыянэр |
| Мова | каталянская мова і гішпанская мова |
| Узнагароды | |
Марыя Далорэс Англяда-і-Сарыера (па-каталянску: Maria Dolors Anglada i Sarriera; 1896, Барсэлёна — 1984, Тыяна) — каталёнская пісьменьніца і мастачка-ілюстратарка. Вядомая ў першую чаргу як аўтарка і ілюстратарка літаратуры для дзяцей, пад імем Лёля Англяда.
Жыцьцё і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лёля Англяда належала да каталёнскай літаратурнай плыні навесентызму, якая ўзьнікла ў палітычным асяродзьдзі вакол створанага Энрыке Прато дэ ла Рыба руху каталёнскай салідарнасьці (Solidaritat Catalana). Ужо ў 13-гадовым узросьце дзяўчына рабіла малюнкі для ілюстраванага часопіса коміксаў ¡Cu Cut!. У 17 гадоў зьявіліся яе работы для часопіса En Patufet. У 1916 Л. Англяда малявала ілюстрацыі для нэкралёгу О. Ўайлда. У 1918 жанчына прыехала ў Парыж: тут яна працавала ілюстратаркай для шэрагу францускіх часопісаў і напісала сваю першую кнігу, Contes del Paradís, якую разам з уласнымі жа малюнкамі апублікавала ў 1920 годзе. Падчас Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі Л. Англяда была на баку рэспубліканцаў; яна ўдзельнічала ў рабочым руху, уступіла ў Агульны Саюз Працоўных Гішпаніі (Unión General de Trabajadores, UGT) і працавала ў Міністэрстве прапаганды. Пасьля заканчэньня вайны доўгі час жыла ў адзіноце, у невялікім каталёнскім гарадку Тыяна, дзе і памерла ў сваім фамільным доме ў верасьні 1984 году.
Літаратурныя сачыненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Contes del Paradís, 1920
- En Peret, 1928
- Margarida, 1929
- Monsenyor Llangardaix, 1929
- El més petit de tots, 1937
- La Barcelona dels nostres avis, 1949
- La meva casa i el meu jardí, 1958
- Martinet, 1960
- Les meves nines, 1983
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:939Z-5SZZ-7?i=675&wc=QZ7W-FSY%3A335015101%2C335015102%2C335377401&cc=2015324
- 1 2 3 Abelló Museum — 1999.
- 1 2 3 Biblioteca Museu Víctor Balaguer — 1884.
- 1 2 3 Maricel Museum — 1970.
- ↑ Anglada Sarriera, Lola // Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.)
- ↑ varios autores Dolors. Lola Anglada Anglada Masriera // Diccionario biográfico español (гішп.) — Real Academia de la Historia, 2011.