Ля Ліга 2026—2027 гадоў
| Ля Ліга 2026—2027 гадоў | |
| Спаборніцтва | Ля Ліга |
|---|---|
| Даты | 14 жніўня 2026 — 30 траўня 2027 |
| Колькасьць удзельнікаў | 20 |
Ля Ліга 2026—2027 гадоў — 96-ы розыгрыш Ля Лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Гішпаніі, які пачаўся 14 жніўня 2026 году. Свой тытул другі раз запар будзе бараніць «Барсэлёна».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бяруць удзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Сэгунды — «Расінг», «Дэпартыва» і «Маляга». Яшчэ 16 траўня 2026 году «Расінг» стаў першай камандай, якая матэматычна атрымала падвышэньне ў Ля Лігу па 14-гадовай адсутнасьці, што адбылося дзякуючы перамозе над «Вальядалідам» зь лікам 4:1[1]. «Дэпартыва» зь Ля-Каруньні стаў другой камандай, якая трапіла ў найвышэйшую гішпанскую лігу ў перадапошні тур пасьля перамогі над тым жа вальядалідзкім клюбам зь лікам 2:0. Такім чынам, «Дэпартыва» вярнуўся ў Ля Лігу пасьля васьмігадовай адсутнасьці[2]. Нарэшце, «Маляга», якая таксама не спаборнічала ў Ля Лізе супастаўны час, сталася апошняй камандай, якая прасунулася ў элітны дывізіён, адолеўшы ў фінале плэй-оф за павышэньне «Альмэрыю» зь лікам 2:1.
Гэтыя клюбы замянілі «Мальёрку», «Жырону» і «Авіеда». Першым з памянёных клюбаў, якая страцілі месца ў Ля Лізе, быў «Авіеда» пасьля таго, як «Жырона» зарабіла адзін пункт дзякуючы нічыі ў матчы супраць «Раё Вальекана» 11 траўня 2026 году. Авіедзкі клюб згуляў у найвышэйшым дывізіёне ўсяго адзін сэзон[3][4]. Другім і трэцім клюбамі, якія выбылі з турніру, былі «Жырона» і «Мальёрка». Іхны вылет быў вызначаны 23 траўня 2026 году, а кожны зь іх згуляў адпаведна чатыры і пяць гадоў у Ля Лізе.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Барсэлёна | 4 | 4 | 0 | 0 | 17 | 2 | +15 | 12 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Алявэс | 4 | 3 | 1 | 0 | 10 | 3 | +7 | 10 | |
| 3 | Рэал Мадрыд | 4 | 3 | 0 | 1 | 10 | 3 | +7 | 9 | |
| 4 | Бэтыс | 4 | 3 | 0 | 1 | 5 | 5 | 0 | 9 | |
| 5 | Дэпартыва Ля-Каруньня | 4 | 2 | 2 | 0 | 8 | 5 | +3 | 8 | Лігавы этап Лігі Эўропы |
| 6 | Сэвільля | 4 | 2 | 1 | 1 | 7 | 6 | +1 | 7 | Раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў |
| 7 | Атлетыка Мадрыд | 4 | 2 | 1 | 1 | 7 | 6 | +1 | 7 | |
| 8 | Асасуна | 4 | 2 | 1 | 1 | 5 | 6 | −1 | 7 | |
| 9 | Рэал Сасьедад | 5 | 2 | 1 | 2 | 6 | 8 | −2 | 7 | |
| 10 | Атлетык Більбао | 4 | 2 | 0 | 2 | 6 | 5 | +1 | 6 | |
| 11 | Левантэ | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 5 | 0 | 5 | |
| 12 | Эспанёл | 4 | 1 | 1 | 2 | 6 | 5 | +1 | 4 | |
| 13 | Расінг Сантандэр | 4 | 1 | 1 | 2 | 7 | 8 | −1 | 4 | |
| 14 | Раё Вальекана | 4 | 1 | 1 | 2 | 7 | 10 | −3 | 4 | |
| 15 | Хэтафэ | 4 | 1 | 1 | 2 | 2 | 5 | −3 | 4 | |
| 16 | Сэльта | 5 | 0 | 3 | 2 | 2 | 5 | −3 | 3 | |
| 17 | Вільярэал | 4 | 0 | 2 | 2 | 6 | 8 | −2 | 2 | |
| 18 | Маляга | 4 | 0 | 2 | 2 | 1 | 7 | −6 | 2 | Паніжэньне ў Сэгунду |
| 19 | Эльчэ | 4 | 0 | 1 | 3 | 5 | 12 | −7 | 1 | |
| 20 | Валенсія | 4 | 0 | 1 | 3 | 1 | 9 | −8 | 1 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Пункты сумленнай гульні.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Racing de Santander return to the top flight 14 years later. Yahoo! Sports (16.05.2026).
- ↑ Azzoni, Tales (25.05.2026) Deportivo La Coruna returns to top tier in Spain after eight years. Yahoo! Sports.
- ↑ Real Oviedo first team relegated after Rayo Vallecano 1-1 Girona draw. OneFootball (12.05.2026). Праверана 13.05.2026 г.
- ↑ Girona Draw With Rayo Vallecano as Real Oviedo Suffer La Liga Relegation. dailypioneer.com. Праверана 13.05.2026 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.)