Ляўра Паўзыні
Ляўра Паўзыні | |
| па-італьянску: Laura Pausini | |
| Дата нараджэньня | 16 траўня 1974[1][2] (52 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Занятак | сьпявачка, выканаўца-запісвальніца |
| Навуковая сфэра | музыка |
| Жанры | поп і рок-музыка[4] |
| Інструмэнты | голас[d][4] |
| Лэйблы | Atlantic Records |
| Бацька | Фабрыцыё Паўзыні[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | laurapausini.com (італ.) |
| Подпіс | |

Ля́ўра Паўзы́ні (па-італьянску: Laura Pausini, нар. 16 траўня 1974, Фаэнца) — італьянская поп-сьпявачка. Вядомасьць прыйшла да яе ў 1993 годзе пасьля фэстывалю ў Сан-Рэма. Адна з найбольш вядомых у замежжы італьянскіх зорак. У 2006 годзе атрымала прэмію Грэмі. Сьпявае па-італьянску, па-гішпанску, па-ангельску, па-француску і па-партугальску.
Паўзыні выступала ў якасьці настаўніка ў мыксыканскай і гішпанскай вэрсіях міжнароднага рэаліці-шоў Голас, была судзьдзёй у першым і другім сэзонах перадачы La banda, а таксама судзьдзёй у гішпанскай вэрсіі міжнароднай франшызы X-Factor. У 2016 годзе дэбютавала ў якасьці вядоўцы тэлешоў «Ляўра і Паоля» разам з акторкай Паоляй Картэлезі. Таксама была адной зь вядоўцаў конкурсу песьні Эўрабачаньне-2022.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляўра нарадзілася ў мястэчку Фаэнца і была найстарэйшай зь дзьвюх дачок[5][6]. Гадавалася ў невялікай грамадзе Саляролё ў той жа правінцыі Равэнна[7]. Ейны бацька быў піяністам[8], які калісьці працаваў сэсійным музыкам дзеля Фрыды Лінгстад з гурта ABBA[5]. Ён заахвоціў Паўзыні пачаць выступаць як сьпявачка[9]. Ейны першы жывы выступ адбыўся 16 траўня 1985 году, калі яна сьпявала разам з бацькам у рэстаране ў Балёньні[10]. Таксама дзяўчынка пачала сьпяваць у царкоўным хоры[11].
У 1987 годзе яна запісала свой першы дэма-альбом, прадусаваньнем якога займаўся бацька[12]. Песьня «I sogni di Laura» з альбому была запісаная ў васьмі розных кавэр-вэрсіях[13]. У 1991 годзе яна брала ўдзел у музычным фэстывалі ў Кастракара, выконваючы песьню Лайзы Мінэльлі «New York, New York», але ня здолела дакрочыць да фіналу конкурсу[10]. Дзякуючы выступам на мясцовых вакальных конкурсах, Паўзыні заўважыў італьянскі прадусар і аўтар песень Анджэлё Вальсыльлё, які пазнаёміў яе з мэнэджарам Марка Мараці[10]. Вальсыльлё прапанаваў ёй песьню «La solitudine», якую ён напісаў разам з П’етра Крэманэзі і Фэдэрыка Кавальлі. Хутка сьпявачка атрымала свой першы кантракт на запіс, стаўшы адной зь першых сьпявачак, якіх знайшоў і прасунуў Фабрыцыё Джаніні, што пазьней дало пачатак кар’еры некалькіх італьянскіх выканаўцаў, у тым ліку Ірэнэ Грандзі[10]. Твор «La solitudine» быў абраны ў сэкцыі для новых выканаўцаў на 43-м музычным фэстывалі ў Сан-Рэма. Паўзыні ўпершыню выканала яго 23 лютага 1993 году ў першы вечар конкурсу[14]. Пасьля гэтага яна трапіла ў фінал, дзе і перамагла. Песьня таксама мела камэрцыйны посьпех у Італіі і дагэтуль ёсьць адным з знаных гітоў Паўзыні[15].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Laura Pausini (1993)
- Laura (1994)
- Laura Pausini (1994)
- Le cose che vivi / Las cosas que vives (1996)
- La mia risposta / Mi respuesta (1998)
- Tra te e il mare / Entre tú y mil mares (2000)
- From the Inside (2002)
- Resta in ascolto / Escucha (2004)
- Io canto / Yo canto (2006)
- Primavera in anticipo / Primavera anticipada (2008)
- Inedito / Inédito (2011)
- Simili / Similares (2015)
- Laura Xmas / Laura Navidad (2016)
- Fatti sentire / Hazte sentir (2018)
- Anime Parallele / Almas Paralelas (2023)
- Io canto 2 / Yo canto 2 (2026)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.hola.com/biografias/laura-pausini/
- ↑ Laura Pausini // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124693482 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- 1 2 Montreux Jazz Festival Database
- 1 2 Worden, Mark Italy's multilingual star serenades the world // Billboard. — 15.03.2003.
- ↑ Pausini Sig.ra Laura – Commendatore Ordine al Merito della Repubblica Italiana. Quirinale.it. Архіўная копія ад 05.06.2011 г.
- ↑ Laura Pausini da Sanremo al primo disco. Corriere della Sera (25.05.1993).
- ↑ Coljon, Thierry (02.10.1996) Pausini d'oiseau, le rossignol de Ravenna veut tout et tou. Le Soir. Архіўная копія ад 07.09.2013 г.
- ↑ Grammy, trionfa Laura Pausini. Corriere della Sera (09.02.2006). Архіўная копія ад 04.04.2006 г.
- 1 2 3 4 Minà, Gianni Laura Pausini: una ragazza di provincia con un respiro mondiale. Giannimina.it. Архіўная копія ад 16.07.2011 г.
- ↑ Laura Pausini. Maturità e poi tourneé. "Son studiosa e devota". La Stampa (23.04.1993). Архіўная копія ад 05.10.2011 г.
- ↑ Castaldo, Gino (25.11.2009) Laura live Pausini, la voce del pop successi intorno al mondo. la Repubblica.
- ↑ Laura Pausini – I sogni di Laura. Rockit.it (11.04.2011). Архіўная копія ад 07.09.2013 г.
- ↑ Il programma delle tre serate. la Repubblica (23.02.1993).
- ↑ La regina della canzone d' amore. la Repubblica (30.06.2005).