Перайсьці да зьместу

Ляўра Нольтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляўра Нольтэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася23 лістапада 1998(1998-11-23)[1][2][3][…] (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябабсьлеістка, вайсковец-спартоўка

Ля́ўра Но́льтэ (па-нямецку: Laura Nolte; нар. 23 лістапада 1998 году) — нямецкая бабсьлеістка, якая выступае ў якасьці пілёткі. Узяла залаты мэдаль у спаборніцтвах па бобслэі сярод жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году, стаўшы наймаладзейшай у гісторыі бабсьлеісткай, якая перамагла на алімпійскім турніры.

Упершыню трапіла на чэмпіянат сьвету ў 2020 годзе. У лютым 2021 году яна заваявала бронзавы мэдаль у спаборніцтвах сярод двоек на чэмпіянаце сьвету 2021 году, які ладзіўся ў Альтэнбэргу[5]. Там жа яна ўзяла бронзавы мэдаль у спаборніцтвах на манабобе. У лютым 2022 году спартоўка з напарніцай Дэбарай Леві здабыла залаты мэдаль у спаборніцтвах па бобслэі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году, усталяваўшы тры рэкорды трасы за чатыры заезды і стаўшы самай маладой пілёткай у гісторыі, якая заваявала гэты тытул[6].

У сьнежні 2022 году Нольтэ ўпершыню перамагла на Кубку сьвету на манабобе ў Лэйк-Плэсыдзе, усталяваўшы рэкорд трасы падчас першага спуску[7]. У студзені 2023 году ў Вінтэрбэргу немка разжылася яшчэ адной перамогай на этапе Кубка сьвету на манабобе, а затым усталявала рэкорд трасы на першым спаборніцтве па монабобе ў Альтэнбэргу[8]. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў Кубка сьвету ўпершыню стала пераможцай у двойках у агульным заліку, у клясыфікацыі адзінак была другой. У наступныя гады пашырыла сваё дамінаваньне ў абедзьвюх дысцыплінах. У Кубку сьвету 2025—2026 гадоў упершыню адначасна стала пераможцай як у двойках, гэтак і адзінках.

  1. 1 2 3 Olympedia (анг.) — 2006.
  2. IBSF database (анг.)
  3. BSD Portal (ням.)
  4. DOSB database (ням.)
  5. Two-woman. IBSF World Championships 2021. Архіўная копія ад 17.03.2021 г.
  6. 2022 Olympic Winter Games two-woman bobsleigh. International Bobsleigh & Skeleton Federation.
  7. IBSF World Cup 2022 Lake Placid Women’s Monobob. International Bobsleigh & Skeleton Federation.
  8. IBSF World Cup 2023 Altenberg Women’s Monobob. International Bobsleigh & Skeleton Federation.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.