Ляік Мэяр
| Ляік Мэяр | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 29 кастрычніка 1996 (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | гарналыжнік |
Ляі́к Мэя́р (па-француску: Loïc Meillard; 29 кастрычніка 1996 году) — швайцарскі гарналыжнік, які спэцыялізуецца на слаламе і гіганцкім слаламе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 студзеня 2014 году дэбютаваў на этапе Кубка Эўропы ў хуткасным спуску ў Вэнгене. 10 студзеня 2015 году запачаткаваў выступы ў Кубку сьвету ў гіганцкім слаламе ў Адэльбадэне. На чэмпіянаце сьвету 2017 году ў Санкт-Морыцы адбыўся ягоны сусьветны дэбют, дзе маладзён заняў 21-ы радок у гіганцкім слаламе. Браў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. 19 і 20 сьнежня таго ж году двойчы запар узьнімаўся на другую прыступку подыюма на этапе Кубка сьвету ў аўстрыйскім Заальбах-Гінтэрглеме. Гэта былі першыя высокія дасягненьні спартоўца на этапах Кубка сьвету[1]. На сваім трэцім чэмпіянаце сьвету ў 2021 годзе спартовец выйграў два бронзавыя мэдалі ў паралельным гіганцкім слаламе і камбінацыі.
17 лютага 2023 году гарналыжнік заваяваў срэбра ў гіганцкім слаламе на чэмпіянаце сьвету ў Куршавэле, саступіўшы толькі Марка Одэрмату. 3 сакавіка 2024 году перамог у слаламе на этапе Кубка сьвету ў Аспэне. 16 сакавіка выйграў гіганцкі слалам на фінальным этапе Кубка сьвету ў Заальбаху, перапыніўшы сэрыю перамог у гэтай дысцыпліне Марка Одэрмата, які заўжды быў першым у гіганцкім слаламе ўвесь сэзон да таго. За 2 тыдні Мэяр узяў перамогі ў столькі ж этапах Кубка сьвету, колькі рабіў гэта за ўсю кар’еру да гэтага. Паводле вынікаў сэзону 2023—2024 заняў найвышэйшае ў кар’еры другое месца ў агульным заліку Кубка сьвету, саступіўшы таму самаму Одэрмату. Таксама быў другім у заліку гіганцкага слалама.
У лютым 2025 году на чэмпіянаце сьвету ў аўстрыйскім Заальбаху заваяваў тры мэдалі. Сярод іх былі золата ў каманднай камбінацыі ў пары з Франьё фон Альмэнам, дзе Мэяр выступаў у слаламе, а фон Альмэн спаборнічаў у хуткасным спуску, таксама былі золата ў слаламе і бронзу ў гіганцкім слаламе. Перамога Мэяра ў слаламе стала для швайцарцаў першай на чэмпіянатах сьвету за апошнія 75 гадоў, то бок з 1950 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Kranjec: 1st Slovenian man to win World Cup GS. ESPN.com (19.12.2018). Архіўная копія ад 23.12.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS