Ляхавічы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляхавічы
трансьліт. Liachavičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Чырвоненскі
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва: 133 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247988
СААТА: 3216852016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°23′0″ пн. ш. 27°55′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 27.91667° у. д. / 52.38333; 27.91667Каардынаты: 52°23′0″ пн. ш. 27°55′0″ у. д. / 52.38333° пн. ш. 27.91667° у. д. / 52.38333; 27.91667
Ляхавічы на мапе Беларусі ±
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы
Ляхавічы

Ля́хавічы[1]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, каля возера Чырвонага. Ляхавічы ўваходзяць у склад Чырвоненскага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснове назвы вёскі ляжыць этнічнае найменьне ляхі — «палякі». Аднак пасяленьне называецца Ляхавічы — відаць, ня ўсё насельніцтва вёскі было «ляскім», польскім па паходжаньні, нейкае дачыненьне да ляхаў мелі толькі яе заснавальнікі. Магчыма, яны былі сапраўднымі ляхамі ці проста мелі прозьвішчы тыпу Лях. Патомкі гэтых ляхаў і называліся ляхавічамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагодзьдзя як вёска ў Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.

Згодна з паданьнем, пасьля вялікага пажару ў суседняй вёсцы Пухавічы пачалося расьсяленьне пухавіцкіх жыхароў на хутары. Адзін з хутараў, быццам, вырас да памераў вёскі. Так узьніклі Ляхавічы.

Аднак гэта ня больш чым паданьне. Дастаткова зазірнуць у географа-статыстычныя дакумэнты XIX стагодзьдзя, каб упэўніцца, што гэта ня так. У кнізе «Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей» (С.-Пецярбург, 1886) адзначаецца, што ў вёсцы Ляхавічы Мазырскага павету налічваецца 44 двары, жыве 276 жыхароў, ёсьць праваслаўная царква і капліца. «Сьпіс населеных месцаў Менскай губэрні», складзены ў 1909 годзе В. С. Ярмаловічам, указвае, што ў Ляхавічах налічваецца 745 чалавек. Такі прырост насельніцтва для вёсачкі, якая разьмяшчалася ўдалечыні ад вялікіх дарог, сярод бясконцых лясоў і балот, натуральным лічыць цяжка. Відавочна, што пажар у Пухавічах абумовіў значны прырост насельніцтва суседніх Ляхавічаў. Сама ж вёска ўзьнікла значна раней.

З 20 жніўня 1924 году ў складзе Ляхавіцкага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе навастворанага Марохараўскага сельсавету, з 28 студзеня 1991 году — Чырвоненскага сельсавету.

За час Другой сусьветнай вайны загінула 27 вяскоўцаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 276 жыхароў, 44 двары
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 654 жыхары; 1909 год — 745 жыхароў; 1994 год — 302 жыхары, 149 двароў; 1999 год — 232 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 133 жыхары

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска знаходзіцца на паўднёвым беразе Князь-возера.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 182
  2. ^ Ляховичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.