Лянус (футбольны клюб)
| Лянус | |
| Поўная назва | Club Atlético Lanús |
|---|---|
| Заснаваны | 3 студзеня 1915 |
| Горад | Лянус, Аргентына |
| Стадыён | Гарадзкі Умяшчальнасьць: 47 027 |
| Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга |
| · 2025 | 8 месца |
clublanus.com (гішп.) | |
«Ляну́с» (па-гішпанску: Lanús) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Лянус, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб быў заснаваны ў 1915 годзе, а ягонымі асноўнымі відамі спорту ёсьць футбол і баскетбол, але таксама функцыянуюць сэкцыі па лёгкай атлетыцы, спартовай гімнастыцы, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, валейболе ды іншых відах спорту. Гэтак званая «Паўднёвая клясыка» ўважаецца за адное з дэрбі аргентынскага футболу, у якім адзін аднаму супрацьстаіць «Лянус» і «Банфільд».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спачатку існавалі дзьве структуры пад назовам «Лянус». Адной зь іх быў атлетычны клюб «Лянус», які браў удзел у чэмпіянаце Аргентыны 1897 году, але потым адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтвах. Іншым клюбам быў «Лянус Юнайтэд», які ўважаецца за папярэднік сучаснага клюбу. Ён браў удзел у Копа кампэтэнсіі, то бок турніры альтэрнатыўнай Аргентынскай фэдэрацыяй футболу ў 1913 і 1914 гадах. 3 студзеня 1915 году ў выніку зьліцьця дзьвюх камандаў, сярод якіх быў гаротны ў фінансавым пляне «Лянус Юнайтэд» і клюб «Эль-Прагрэса», паўстаў сучасны футбольны клюб. Першым прэзыдэнтам утворанай каманды стаў Мігель Усарай. На сходзе, які ладзіўся 27 студзеня 1915 году, была афіцыйна зацьверджаная назва «Лянус»[1].

Клюб запачаткаваў выступы ў другім дывізіёне аргентынскай футбольнай лігі, гуляючы на старым стадыёне «Лянус Юнайтэд», разьмешчаным на вуліцах Маргарыты Вільд і Генэрала Дээзы. У 1919 годзе клюб прабіўся ў найвышэйшы дывізіён пасьля перамогі над клюбам «Аргентына» з Кільмэсу. «Лянус» дэбютаваў у элітным дывізіёне, але хутка сышоў да альтэрнатыўнай Асацыяцыі аматараў футболу. У наступныя гады «Лянус» не дасягаў вялікіх посьпехаў у чэмпіянатах краіны, нават заняўшы апошні радок у 1923 годзе. У тым сэзоне каманда здабыла толькі дзьве перамогі і прагуляла 14 з 20 гульняў. У 1926 годзе «Лянус» быў на шостым радку, а ў сэзоне 1927 году скончыў розыгрыш на трэцім месцы, саступіўшы «Сан-Лярэнса» і «Бока Хуніёрс». 24 лютага 1929 году «Лянус» перабраўся на свой новы стадыён на скрыжаваньні вуліцаў Эктара Гвідзі і Генэрала Арыяса. Стадыён на той час меў драўляныя трыбуны, што было звычайнай справай на той час. Ён быў пабудаваны на зямлі плошчай у 50 тысяч м², якую надала брытанскай кампаніяй, павязаная з чыгункай.
Сярод найбольш вядомых гульцоў 1930-х гадоў быў Атыліё Дука. У 1939 годзе да клюбу далучыўся нападнік Люіс Арыета, які правёў 31 гол у свой першы сэзон. Арыета таксама стаў найлепшым бамбардзірам лігі ў 1943 годзе. «Лянус» заставаўся ў Прымэры да 1949 году, калі каманда вылецела ў выніку спрэчнай пастановы асацыяцыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Аргентыны: 2
- 2007(А), 2016
- Уладальнікі Супэркубка Аргентыны: 1
- 2016
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага кубка: 2
- 2013, 2025
- Уладальнікі Кубка КОМНЭБОЛ: 1
- 1996
- Удакладненьне: А — Апэртура
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Nuestro legado perdurable». Club Lanús.