Лянус
| Лянус | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 20 кастрычніка 1888 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 9 ± 0 м |
| Каардынаты | 34°42′ пд. ш. 58°24′ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Этнахаронімы | lanusensi |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 1824 |
| Лянус на мапе Аргентыны Лянус | |
Ляну́с (па-гішпанску: Lanús) — горад у правінцыі Буэнас-Айрэс у Аргентыне. Знаходзіцца на поўдзень ад сталіцы краіны. У 2010 годзе колькасьць насельніцтва ацэньвала ў крыху больш за 212 тысяч чалавек. Буйны прамысловы цэнтар, які абслугоўваецца грузавымі і пасажырскімі чыгуначнымі лініямі. У горадзе маецца хімічная, збройная, тэкстыльная, папяровая, скурана-гумовая, дроцяная, швачная, алейная прамысловасьць, а таксама гарбарныя, агароднінныя і фруктова-кансэрвавыя заводы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да гішпанскай заваёвы тэрыторыя, якую цяпер ахоплівае сучасны горад, была заселеная карэннымі плямёнамі, у тым ліку пампасамі і гуарані. Пампасы былі групай качавых карэнных народаў, якія жылі на шырокіх раўнінах. Яны жылі перадусім паляваньнем і зьбіральніцтвам. Гуарані насялялі тэрыторыю вусьця ракі Плята, маючы больш аседлы лад жыцьця.

Паводле гісторыкаў, першы Буэнас-Айрэс быў закладзены ў 1536 годзе блізу пратокі Бургас, недалёка ад таго месца, дзе цяпер стаіць мост Урыбуру. Гэта сьведчыць аб тым, што Лянус патэнцыйна мог быць месцам найстарэйшага эўрапейскага паселішча ў Рыё-дэ-ля-Пляце. Гэта паселішча праіснавала нядоўга, бо ўжо ў 1580 годзе Хуан дэ Гарай заснаваў горад у другі раз. Першымі землеўласьнікамі зямлі ў сучаснай акрузе быў Хуан Торэс дэ Вэра-і-Арагон. Каля 1856 году агульная колькасьць насельніцтва рэгіёну ацэньвалася ў блізу 5 тысяч жыхароў, зь якіх 2,5 тысячы былі крэоламі. На лік астатніх прыпадалі прадстаўнікі французаў, гішпанцаў, італьянцаў, ангельцаў, немцаў ды іншых эўрапейскіх народаў. Прыбылыя засяленцы ўтрымлівалі фэрмы. Намаганьні атрымаць аўтаномію для акругі рабіліся шмат гадоў таму.
Акруга Лянус афіцыйна набыла асобны статус 1 студзеня 1945 году, атрымаўшы нумар 111 сярод акругаў правінцыі Буэнас-Айрэс, згодна з дэкрэтам ад 29 верасьня 1944 году. Хуан Рамон Піньейра быў прызначаны камісарам грамады. Такім чынам, Лянус аддзяліўся ад акругі Авэльянэды, часткай якой быў да таго часу. 13 чэрвеня 1945 году дэкрэтам была пашыраная тэрыторыя акругі шляхам улучэньня Рэмэдыяс-дэ-Эскаляда, вядомай сваімі чыгуначнымі майстэрнямі. У лістападзе 1986 году ў горадзе быў усталяваны помнік Плязалета герояў Мальвінскіх астравоў з самалётам і гарматай, накіраванымі ў бок Мальвінскіх астравоў, у памяць аб загінулых падчас вайны супраць Вялікабрытаніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 2010 Argentina census