Лянгальеры (міні-сэрыял)
Лянгальеры | |
![]() | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], фільм жахаў[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
---|---|
Стваральнік | Стывэн Кінг |
Заснаваны на | Лянгальеры[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысэр | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Краіна | |
Колькасьць сэрыяў | 2 |
Мова | ангельская мова |
Вытворчасьць | |
Прадусар | |
Даўжыня сэрыі | 180 хвіліна |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | ABC[5] |
На экранах | — |
Спасылкі | |
Старонка на IMDb |
Лянгальеры (па-ангельску: The Langoliers) — дзьвюхсэрыйны міні-сэрыял жахаў рэжысэра Тома Голанда паводле аднайменнай навэлі Стывэна Кінга. Прэм’ера адбылася на канале ABC (ЗША) 14—15 траўня 1995 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас начнога пералёту зь Лёс-Анджэлесу да Бостану некаторыя пасажыры прачнуліся і заўважылі, што ўсе астатнія зьніклі, пакінуўшы ўсе свае рэчы і нават хірургічныя імплянты. Сярод тых, хто застаўся: пілёт Браян Энгел, які вяртаўся з рэйсу; забойца брытанскай выведкі Нік Гоўпвэл; настаўніца Лорэл Стывэнсан; вырабнік інструмэнту Дон Гафні; скрыпач Альбэрт Коснэр; бунтоўная дзяўчына Бэтані Сімс; аўтар дэтэктываў Боб Джэнкінз; сьляпая дзяўчынка Дайна Бэлман; бізнэсовец Рудзі Ўорўік; нэўратычны гандляр аблігацыямі Крэйг Тумі. Браян і Нік высьвятляюць, што кабіна пілётаў таксаам пустая, тады Браян сядае за стырно. Крэйг дамагаецца ад усіх тлумачэньняў, і падчас ягонага шаленства Дайна, тэлепатка, бачыць ягоныя думкі.
Ня здолеўшы ўсталяваць сувязь ні з наземнымі дыспэтчарамі, ні зь іншымі летакі, Браян самастойна саджае рэйс у аэрапорце Бангару, які аказваецца пустым і абясточаным. Яны неўзабаве пераконваюцца, што вакол іх усё нядзейнае і безжыцьцёвае: напрыклад, запалкі не падпальваюцца, гукі не даюць рэха, а ежа ня мае смаку. Дайна чуе незразумелае аддаленае траскатаньне, а Боб высоўвае тэорыю, што лятак трапіў у часавы разрыў і вярнуў іх у мінулы час безь людзей і энэргіі. Крэйг перажывае галюцынацыі пра свайго злоснага бацьку, знаходзіць у будынку аэрапорту пісталет і бярэ Бэтані ў закладнікі. Альбэрт, спрабуючы яе ўратаваць, атрымлівае кулю ў грудзі, якая бясшкодна адбіваецца ад яго. Крэйг зьвязваюць і вырашаюць знайсьці спосаб забрацца адсюль, пакуль іх не дасягнула крыніца дзіўнага гуку. Зьвязаны Крэйг апавядае Дайне, што бацька пужаў яго лянгальерамі, якія даганяюць і ядуць лайдачных дзяцей.
Альбэрт высьвятляе, што ў самалёце дзейнічае «цяперашні час», дзе прадметы з аэрапорту празь нейкі момант набываюць функцыянальнасьць. Тады ён прапануе заправіцца палівам з аэрапорту, якое зможа тады запрацаваць. Крэйг выкараскаўся з путаў, накідаецца з нажом на Дайну і Дона; першую раніць, а другога забівае, перш чым на дапамогу пасьпявае Альбэрт. Дайне аказваюць першую дапамогу і адносяць на борт; яна папярэджвае Ніка, што Крэйга нельга забіваць. Браян запраўляе лятак, а Дайна стварае для Крэйга відзеж сустрэчы ў Бостане, на якую ён меўся трапіць. Урэшце высьвятляецца паходжаньне невядомага гуку: зьяўляюцца зубатыя монстры, зьядаючы ўсё на ўласным шляху. Крэйг пазнае ў іх лянгальераў і ў жаху зьбягае, адводзячы іхнюю ўвагу ад самалёта, але яго даганяюць і зьядаюць. Тым ня меней, іншыя пасажыры здолелі ўзьляцець перш, чым лянгальеры зьелі ўсё мінулае.
У палёце Дайна памірае ад раненьня. Самалёт гатовы праляцець праз часавы разрыў, калі Боб разумее, што ў сьвядомым стане гэтага рабіць нельга. Каб вярнуцца, яны мусяць спаць, тады Браян зьніжае ціск у салёне; аднак хтосьці мусіць у апошні момант аднавіць нармальны ціск. Нік вырашае такім чынам выкупіць сваю віну і зьнікае ў той момант, як самалёт пралятае скрозь пятлю. Браян прачынаецца своечасова, каб прызямліцца ў Лос-Анджэлесе. Пасажыры высьвятляюць, што аэрапорт і тут пусты, але прынамсі не такі безжыцьцёвы. Гэта наводзіць іх на думку, што яны прыбылі ў будучыню, і празь некалькі хвілінаў сапраўды паўсюль зьяўляюцца людзі.
Акторскі склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Патрысія Ўэтыг | настаўніца; ляціць у Бостан на спатканьне з чалавекам, якога ніколі раней ня бачыла. Лорэл Стывэнсан |
Дын Стокўэл | дэтэктыўны пісьменьнік, здольны да дэдукцыі. Ягоныя тэорыі дапамагаюць у выжываньні. Боб Джэнкінз |
Дэйвід Морз | пілёт, які вяртаецца пасьля рэйсу ў Бостан, даведаўшыся, што ягоная былая жонка загінула ў пажары. капітан Браян Энгел |
Марк Ліндсэй Чэпман | шпег і заказны забойца брытанскіх спэцслужбаў, які ляціць у Бостан на апошняе заданьне. Нік Гоўпвэл |
Фрэнкі Фэйзан | вырабнік інструмэнту вайсковай авіяцыі, які ляціць у Бостан, каб пабачыць сваю першую ўнучку. Don Gaffney |
Бакстэр Гарыс | бізнэсмэн, ненажэрнасьць і дрымотнасьць якога неаднаразова дапамагаюць Бобу зразумець сытуацыю. Рудзі Ўорўік |
Кімбэр Рыдл | бунтаўлівая падлетак, якая накіроўваецца ў Ўустэр (Масачусэтс), каб жыць зь цёткай, хоць сама лічыць, што патрапіць у рэабілітацыю для наркаманаў. Бэтані Сімс |
Крыстафэр Колет | скрыпач, які ляціць у музычную школу ў Бостане. Становіцца для Боба Джэнкінза „Ўотсанам“. Альбэрт „Эйс“ Коснэр |
Кейт Мэйбэрлі | сьляпая дзяўчынка, якая ляціць у Бостан на апэрацыю па вяртаньні зроку. Валодае псыхічнымі і тэлепатычнымі здольнасьцямі. Дайна Катрын Бэлман |
Бронсан Піншо | гандляр аблігацый у нейкай вялізнай кампаніі. У дзяцінстве яго цкаваў бацька, таму ён вырас псыхалягічна няўстойлівым. Крэйг Тумі |
Крыстафэр Кук | 9-гадовы Крэйг. |
Джон Грызэмэр | Крэйгаў бацька Роджэр Тумі |
Стывэн Кінг | нязначная роля чальца Крэйга Тумі ў ягонай апошняй галюцынацыі Том Голбі |
Том Голанд | нязначная роля куратара Нікавага заданьня Гаркер |
Выраб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля здымкаў у самалёце вытворчая каманда набыла ў Японіі сьпісаны Lockheed L-1011 TriStar, які дзеля перавозкі парэзалі на часткі, а пасьля зноўку сабралі. На той час у ЗША не было падобных макетаў, таму пасьля сканчэньня здымак самалёт здавалі ў арэнду іншым кампаніям. Для здымкаў узьлёту і пасадкі карысталіся іншым авіяляйнэрам тае ж мадэлі, сьпісаным з авіякампаніі Trans World Airlines.
Здымкі пераважна адбываліся ў міжнародным аэрапорце Бангару (штат Мэн) улетку 1994 року, каб наблізіць відарысы да арыгінальнай гісторыі. Рэальны гук самалётных рухавікоў заглушаў гукі, таму пасьля здымак асобныя сцэны давялося пераагучваць. Затое атрымалася зэканоміць дзякуючы блізкаму разьмяшчэньню студыі ад аэрапорту.
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары рэцэнзіяў Rotten Tomatoes Лянгальеры маюць 48 % станоўчых водгукаў крытыкаў і 46 % гледачоў[6], на Metacritic — 59 з 100 паводле 15 крытыкаў[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=131939.html
- ^ http://www.filmaffinity.com/es/film326545.html
- ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ fernsehserien.de (ням.)
- ^ а б в The Langoliers (анг.) // Entertainment Weekly — NYC: Meredith Corporation, 1995. — ISSN 1049-0434; 2169-3188
- ^ Stephen King’s The Langoliers (1995) Rotten Tomatoes
- ^ The Langoliers
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лянгальеры (анг.) на сайце IMDb