Ляды (Дубровенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ляды
трансьліт. Liady
Ляды витебская обл Беларусь 02.JPG
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Валяўкоўскі
Насельніцтва: 486 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211059[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′57″ пн. ш. 31°10′15″ у. д. / 54.59917° пн. ш. 31.17083° у. д. / 54.59917; 31.17083Каардынаты: 54°35′57″ пн. ш. 31°10′15″ у. д. / 54.59917° пн. ш. 31.17083° у. д. / 54.59917; 31.17083
Ляды на мапе Беларусі ±
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ляды́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 486 чалавек. Знаходзяцца за 29 км на ўсход ад Дуброўна, за 140 км ад Віцебску.

Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі яны ўваходзілі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1607 годам Ляды значацца як сяло, улададаньне падстолія М. Глябовіча. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовасьць перайшла ў валоданьне Сапегаў.

У 1672 годзе Ляды атрымалі статус мястэчка, у гэты час яны ўваходзілі ў склад Дубровенскага графства. На 1738 год тут было 23 дымы, штогод адбываліся 2 кірмашы — на Сёмуху і Пакроў. У 1745 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы, у 1799 годзе — царкву Яна Багаслова.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Ляды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Горацкім павеце Магілёўскай губэрні. Сьпярша мястэчка знаходзілася ў дзяржаўны кіраваньні, пазьней было ў валоданьні Пацёмкіна, Любамірскіх.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 599 дамоў, дзейнічалі 4 царквы, 2 багадзельні і 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі царкоўнапрыходзкая школа, паштова-тэлеграфная станцыя, 2 гарбарні, 2 крупадзёркі, 3 маслабойні, 11 кузьняў, 4 пенькатрапальні, 3 ільнопрадзільні, вадзяны млын, 82 гандлёвыя і 2 піўныя крамы, шынок і 2 заезныя двары, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 годзе Ляды вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (з 1931 году ў Дубровенскім раёне). На 1925 год у мястэчку было 689 гаспадарак. З 27 верасьня 1938 да 10 сакавіка 1954 году Ляды мелі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну зь 15 ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

На 1963 год у Лядах было 229 двароў, на 1975 год — 275, на 1999 год — 287. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2202 чал. , зь іх 504 праваслаўных, 1698 юдэяў[3]. 1884 — 2741 чал.[4]; 1897 — 4434 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1925 — 3747 чал.; 1963 — 781 чал.; 1972 — 735 чал.; 1999 — 707 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 — 486 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лядах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночнай ускраіне Лядаў, ва ўрочышчы Гарадзец знаходзіцца гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку.

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пахавальня Шнэерсона
  • Сынагога
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1745)
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799)
  • Царква Сьвятога Духа (1829)
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна (1840)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 262.
  3. ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 334, 396, 397. — 613 с.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 63.
  5. ^ БЭ. Т. 9. — Менск, 1999. С. 420.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ляды (Дубровенскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў