Сэфардзкая мова
Сэфардзкая мова | |
גֿודֿיאו-איספאנייול | |
Ужываецца ў | Ізраіль, Турэччына, ЗША, Францыя, Грэцыя, Бразылія, Вялікабрытанія, Марока, Баўгарыя, Італія, Канада, Мэксыка, Аргентына, Уругвай, Сэрбія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Туніс, Бэльгія, ПАР, Гішпанія і інш. |
---|---|
Рэгіён | Міжземнамор’е, Заходняя Эўропа, Паўднёвая і Паўночная Амэрыка |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Італійская |
Афіцыйны статус | |
Дапаможная мова ў | Босьнія і Герцагавіна Ізраіль Турэччына Францыя |
Рэгулюецца | Autoridad Nasionala del Ladino[d][1] |
Статус: | 7 Нясталы[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, Hebrew script based alphabet[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | lad |
ISO 639-3 | lad |
Сэфа́рдзкая мо́ва (лядынай: גֿודֿיאו-איספאנייול) або лядына — раманская мова на аснове старагішпанскай. Зьявілася на тэрыторыі колішняй Асманскай імпэрыі (Балканы, Турэччына, Сярэдні Ўсход, Паўночная Афрыка) і ў Францыі, Італіі, Нідэрляндах, Марока, Вялікабрытаніі. Цяпер мовай карыстаюцца пераважна сэфардзкія мяншыні ў Ізраілі і яшчэ 30 краінах сьвету. Лядына прызнаная мовай меншасьці ў Босьніі і Герцагавіне, Ізраілі, Францыі і Турэччыне.
Ядро лексічнага складу сэфардзкай мовы ўтварае старагішпанская з дадаткам асобных элемэнтаў раманскіх моваў Пірэнэйскага паўвострава: стараарагонскай, астура-леонскай, старакаталянскай, галісійска-партугальскай і мазарабскай[3]. Пазьней мова ўзбагацілася лексікай асманскай і сэміцкай моваў, такіх як іўрыт, арамэйская ды арабская, асабліва ў галінах рэлігіі, права і духоўнасьці. Большасьць словаў з сучасных канцэпцыяў была запазычаная ў францускай ды італьянскай мовах. У меншай ступені ўплыў на лядыну аказалі іншыя мовы Балканаў, сярод якіх грэцкая, баўгарская і сэрбскахарвацкая.
Для запісу сэфардзкай мовы гістарычны выкарыстоўваўся габрэйскі шрыфт Рашы і ягоная курсіўная форма салітрэо. У цяперашні час выкарыстоўваецца пераважна лацінка, часам таксама габрэйскі шрыфт і кірыліца.
Даўней сэфардзкая мова служыла мовай гандлю Адрыятычнага мора, Балканаў і Сярэдняга Ўсходу і была вядомая сваёй літаратурай, асабліва ў Салёніках. Цяпер яна знаходзіцца пад пагрозай выміраньня. Большасьць носьбітаў у сталым веку, і мова з розных прычынаў не перадаецца дзецям ды ўнукам. У некаторых экспатрыятычных грамадах Лацінскай Амэрыкі існуе пагроза зьмешваньня дыялектаў і ў выніку набліжэньня да гішпанскай мовы. У некаторых грамадах, аднак, назіраецца адраджэньне мовы праз музыку.
На лядына выходзіць адна старонка газэты Şalom (рэшта газэты турэцкамоўная).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Guinea Ecuatorial tendrá este año Academia de la Lengua de la RAE (гішп.) // El País — Madrid: PRISA, 1976. — 164847 экз. — ISSN 1576-3757; 1134-6582
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Laura Minervini. El desarollo histórico del judeoespañol // Revista Internacional de Lingüística Iberoamericana. — 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію сэфардзкай мовай |
ВікіСлоўнік ў інкубатары мае вэрсію сэфардзкай мовай |
Сэфардзкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў