Лядовае пабоішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лядовае пабоішча
Facial Chronicle - b.06, page 085 - Battle of the Ice.jpg
Лядовае пабоішча. Мініяцюра сярэдзіны XVI стагоддзя.
Дата: 5 красавіка 1242
Месца: Чудзкое возера
Вынік: перамога Ноўгараду
Супернікі
Ноўгарад, УладзімерТэўтонскі ордэн, дацкія рыцары
Камандуючыя
Аляксандар Неўскі, Андрэй ЯраславічАндрэас фон Фэльфэн
Колькасьць
15—17 тыс.чал.[1]10—12 тыс.чал.[1]
Страты
невядомыя400 забітыя,
50 узятыя ў палон

Лядо́вае пабо́ішча (па-нямецку: Schlacht auf dem Eise, па-расейску: Ледовое побоище, па-лацінску: Prœlium glaciale — «Лядовая бітва»), таксама бі́тва на Чудзкі́м во́зеры (ням. Schlacht auf dem Peipussee) — бітва наўгародцаў і ўладзімерцаў на чале з Аляксандрам Неўскім супраць рыцараў Лівонскага ордэна, якая адбылася 5 красавіка 1242 року на Чудзкім возеры. Назва «Лядовае пабоішча» паходзіць з таго факту, што бітва адбывалася на заледзянелым возеры.

У 1240 року, скарыстаўшыся аслабленьнем усходніх земляў наездамі татара-манголаў, крыжакі зладзілі чарговы крыжовы паход на паганцаў і славянаў. Тэўтонцы ўзялі Ізборск, разьбіўшы пскоўцаў, і аблажылі Пскоў, які быў узяты праз тыдзень.

У 1242 року Аляксандар Яраславіч з дапамогаю ўладзімерскага князя Андрэя адбіў Пскоў, а вырашальная бітва адбылася на Чудзкім возеры. Гэтая параза спыніла паходы крыжакоў на гэтыя землі на цэлае стагодзьдзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лядовае пабоішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў