Лядзкі сельсавет (Ігуменскі раён)
| Лядзкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ляды |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 223228 |
| | |
Ля́дзкі сельсавет[2] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляды.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядзкі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Старыя Ляды. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавету[3].
27 лістапада 1989 году ў склад сельсавету з Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікапольле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[4].
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены населеныя пункты Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка, Пятроўка скасаванага Хутарскага сельсавету[5].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар, Юравічы, якія ўваходзілі ў склад Калодзескага сельсавету[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэньне выканкому Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)