Лягічны пазытывізм
Лягічны пазытывізм, Нэапазітывізм, або Лягічны эмпірызм — адзін з асноўных кірункаў філязофіі 20 стагодзьдзя; форма пазытывізму. Сярод яго вядучых прадстаўнікоў — аўстрыйскія філёсафы Людвіг Вітгенштын[1] (1889—1951), Рудольф Карнап (1891—1970), а таксама Ф. Франк, О. Нейрат, Б. Расэл. Галоўная задачы нэапазітывізму — распрацоўка мэтадаў лягічнага ці лінгвістычнага аналізу ведаў (найперш філязофскай, навуковай, штодзённай мовы). Лягічны пазытывізм арыентаваўся пераважна на матэматычную лёгіку, якая разглядалася як «ісціннае мысьленьне», а таксама на «вопытныя навукі», што паддаюцца верыфікацыі (праверцы). Лягічны пазытывізм імкнуўся адасобіцца ад праблем сацыяльнага жыцьця, ад грамадзкіх навук, якія лічацца «несапраўднымі», бо не паддаюцца вопытнай праверцы. Лягічны пазітывізм адыграў значную ролю ў разьвіцьці сучаснай лёгікі, сэміётыкі, філязофіі навукі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вітгенштайн Л. Лёгіка-філязофскі трактат, з «Уводзінамі» Бэртрана Расэла / Пер. зь ням. і ангельск. Лявона Баршчэўскага. (Галерэя чалавечай думкі). — Менск: Раман Цымбераў, 2025. — 118 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вітгенштайн Л. Лёгіка-філязофскі трактат, з «Уводзінамі» Бэртрана Расэла / Пер. зь ням. і ангельск. Лявона Баршчэўскага. (Галерэя чалавечай думкі). — Менск: Раман Цымбераў, 2025. — 118 с.
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Лягічны пазытывізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў