Люі Лево

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Люі Лево
Louis Le Vau.jpg
Імя пры нараджэньні Louis Le Vau
Дата нараджэньня 1612
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 11 кастрычніка 1670
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Занятак архітэктура, дызайн
Плынь клясыцызм, барока
Працы Во-ле-Віконт, Люўрскі палац, Вэрсальскі палац і іншыя

Люі Лево (па-француску: Louis Le Vau або Levau) — францускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў францускага клясыцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ляндшафтаналаджвальнікам Андрэ Ленотрам і мастаком па інтэр’еры Шарлем Лебрэнам.

Люі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і архітэктара. Лево навучаўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасьці, у Рыме й Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама вырабіў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнэсансава-барочных формаў, Лево зьвярнуў увагу на больш простыя элемэнты клясыцызму, у далейшым стаўшы адным зь вядучых майстроў клясыцызму ў Францыі.

Па замове супэр’інтэрданту фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў шыкоўны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасьля падзеньня Фуке яму было даручана паўтарыць посьпех пры праектаваньні й будаўніцтве Вэрсальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.

Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Францускай акадэміі й шматлікія гарадзкія маёнткі («атэлі»), ў прыватнасьці на Сэн-Люі.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hilary Ballon Louis Le Vau. — Princeton: Princeton University Press, 1999. — ISBN 0691001863