Перайсьці да зьместу

Люіза Лябэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люіза Лябэ
фр. Louise Labé
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы la Belle Cordière
Нарадзілася 1524(1524)
Ліён
Памерла 25 красавіка 1566
Парсьё-ан-Домб, каля Ліёну
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка. пісьменьніца
Гады творчасьці 1555-1566
Кірунак Ліёнская школа, гуманізм
Мова француская
Дэбют 1555
Значныя творы Euvres de Louïze Labé Lionnoize (1555)

Люíза Лябэ (фр.: Louise Labé; сапраўдныя імя і прозьвішча Люіза Шарлі, Charly; мянушка Прыгожая вяровачніца, La Belle Cordière; 1522, Ліён, Францускае Каралеўства — 25 красавіка 1566, Парсьё-ан-Домб пад Ліёнам, Францускае Каралеўства) — француская паэтка,гаспадыня літаратурнага салёну[1].

Жыцьцё Люізы Лябэ прайшло ў Ліёне і ягоных ваколіцах. У той час Ліён стаў буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. Акрамя таго праз яго праходзілі шляхі з Парыжу ў Італію. Італійскі ўплыў у Ліёне быў вельмі прыкметным[2].

Люіза Лябэ была дачкой Ліёнскага фабрыканта-вяровачніка і была выдадзеная замуж за ягонага калегу па цэху, багатага вяровачніка і фабрыканта Пэрэна. Паколькі яна па сьведчаньні ўсіх знаёмых была яшчэ і надзвычай прывабная, за ёй замацавалася мянушка «Прыгожая вяровачніца» (фр.: La belle Cordière). Сапраўднае прозьвішча ейнага бацькі Шарлі або Шарльё. Першым шлюбам ён ажаніўся з удавой фабрыканта-вяровачніка Лябэ і атрымаў у спадчыну ад яе разам з фабрыкай і прозьвішча. Люіза была дачкой ад другога шлюбу. Ейная маці памерла ў 1525 годзе, трэцім шлюбам бацька ажаніўся з маладой дзяўчынай. Зьвестак пра адносіны Люізы з мачахай не захавалася[3].

Люіза ведала старажытнагрэцкую, лаціну і італійскую мовы. Пазнаёмілася з філязофскімі, гістарычнымі і літаратурнымі творамі, як антычнага сьвету, так і новай італійскай літаратуры, у тым ліку з паэзіяй Дантэ і Пэтраркі. Адным зь ейных настаўнікаў быў Марыс Сэў, найвядомейшы паэт Ліёну гэтай эпохі, ён назаўжды застаўся ейным сябрам і ўвёў дзяўчыну ў кола літаратараў і мастакоў. Іншы абавязковай часткай адукацыі былі навучанне сьпеву і гульні на музычных інструмэнтах. Улюбёным інструмэнтам Люізы стала лютня. Але Люіза, што было сапраўды незвычайным для таго часу, разам з старэйшым братам навучалася і "мужчынскім" заняткам: гімнастыцы, фэхтаваньню, верхавой язьдзе[4].

У 1555 годзе паэтка вырашыла выдаць свае працы. Вядомы ліёнскі выдавец Жан дэ Турн выдаў ейную кнігу, а ў наступным годзе выдаў яшчэ два выданьні[5].

• Euvres de Louïze Labé (1550)

• Louise Labé, Oeuvres (Charles Boy, 1887): tom 1, tom 2.

• Louise Labé, Œuvres complètes, édition critique et commentée par Enzo Giudici, Genève, Droz, T.L.F., 1981.

• Louise Labé, Œuvres complètes, édition de Mireille Huchon, Paris, NRF, "Bibliothèque de la Pléiade", 2021.

• Louise Labé, Œuvres, édition de Michèle Clément et Michel Jourde, Paris, GF-Flammarion, 2022.

  1. Élise Rajchenbach, Louise Labé: La rime féminine, Paris, Calype Éditions, 2024 (ISBN 978-2-494178-13-7)
  2. Élise Rajchenbach, Louise Labé: La rime féminine, Paris, Calype Éditions, 2024 (ISBN 978-2-494178-13-7)
  3. Louise Labé 2005, études réunies par Béatrice Alonso et Éliane Viennot, Saint-Étienne, Publications de l'Université de Saint-Étienne, 2004.
  4. François Rigolot, Louise Labé Lyonnaise ou la Renaissance au féminin, Paris, Champion, 1997.
  5. Enzo Giudici, Louise Labé e l'École lyonnaise, studi e ricerche con documenti inediti, avant-propos de Jean Tricou, Naples, Liguori Editore, 1964.