Люці (вёска)
| Люці, трансьліт. Liuci | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Навасёлкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°29′59″ пн. ш. 27°56′58″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| СААТА | 6244843046 |
| Нумарны знак | 5 |
| Люці на мапе Беларусі ± Люці | |
Лю́ці[1] (таксама сустракаецца каля Лю́цей[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 20 стагодзьдзя як вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе працавалі калгас «Чырвоная ніва» і кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1944 годзе вёска была спалена, загінула 48 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатак ХХ ст. — 34 двары, 206 жыхароў
- 1940 год — 35 двароў, 125 жыхароў
- 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў
- 2009 год — 14 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі